Паставы. Як не азмрочыць светлыя святы?
Навагоднія святы працягваюцца. А разам з гэтым, за ўсёй чарадой весялосці і бесклапотнасці людзі расслабіліся і робяць слабы акцэнт на ўласнай бяспецы, як у побыце, так і выходзячы на тонкі лёд. Надвор'е за акном зараз далёка не зімовае, а гэта значыць толькі адно, што на лёд зараз – ні нагой! Асобнай увагі заслугоўвае і галалёд. Так як днём прыярытэтна плюсавая тэмпература снег ператвараецца не ў суграбы, а ў лужыны. А ўжо ўвечары і ўначы мокры тратуар замярзае, пакрываючыся скарынкай лёду, як следства з гэтага – шматлікія траўмы і ДТЗ. Не варта забываць і пра выратавальніцу ў гэты перыяд года – печ. Каб печ не даставіла шмат клопатаў, трэба і ставіцца да яе належным чынам: не перакальваць, своечасова чысціць комін, бяліць, прыбіваць перадтопачны ліст, не пакідаць без нагляду, а таксама не даручаць сачыць за печкай дзецям. Усесезоннай таксама застаецца і тэма неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, часцяком ахвярамі згубнай звычкі становяцца людзі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.
Так, размаўляючы з грамадзянамі на роўных, работнікі Пастаўскага РАНС змаглі растлумачыць усе нюансы капрызнага надвор'я простым пакупнікам. Атрымаць слушную параду мог кожны жадаючы.