Паставы. Добрыя сэрцы ў дзеянні

Паставы. Добрыя сэрцы ў дзеянні

У сучасным свеце, дзе тэмп жыцця часам прымушае нас забываць пра блізкіх, ёсць людзі, чые сэрцы поўныя спагады і гатоўнасці прыйсці на дапамогу ў добрых справах. Аднымі з такіх яркіх прыкладаў дабрыні з'яўляюцца актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных Пастаўскага раёна, якія прыйшлі на дапамогу адзінокім людзям залатога ўзросту і не забыліся пра братоў нашых меншых.

Пажылыя людзі, часцяком, сутыкаюцца з цяжкасцямі, якія становяцца непераадольнымі без старонняй дапамогі. Фізічная слабасць, абмежаваныя магчымасці, а часам і адзінота – усё гэта можа азмрочваць іх жыццё. Актывісты БМГАРа, валодаючы добрым сэрцам і няўёмнай энергіяй, бяруць на сябе клопат пра тых, хто прайшоў доўгі жыццёвы шлях. І звяртаюцца да найбольш запатрабаваных форм дапамогі: нарыхтоўка дроў і ўборка прыдамавой тэрыторыі.

Але добрыя сэрцы актывістаў не абмяжоўваюцца дапамогай людзям. Яны таксама праяўляюць клопат пра тых, хто не можа выказаць свае патрэбы словамі – пра бяздомных жывёл. У прытулку «Дварняжка» гэтыя верныя сябры чалавека, якія засталіся без апоры ў цяжкі момант жыцця, знаходзяць часовы дом і надзею на будучыню. А юныя ратавальнікі-пажарныя дапамагаюць забяспечыць годнае пражыванне ў выглядзе ўборкі тэрыторыі і папраўкі жылля на тэрыторыі прытулку.  Актыўная моладзь прыйшла ў госці не з пустымі рукамі, а прынесла з сабой трохі ласункаў і, вядома ж, шмат клопату.

Дзякуючы высакароднай дзейнасці хлопцаў, тыя, хто меў патрэбу ў дапамозе, змаглі атрымаць не толькі  дапамогу, але і адчуць тую недастатковую цеплыню і клопат, якіх так не хапала.