Паставы. Ушанаванне галоўных сімвалаў краіны
Сёння ў Пастаўскім раёне прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да галоўных сімвалаў нашай краіны, якія ўвасабляюць адзінства і незалежнасць.
У мерапрыемстве, якое адбылося на плошчы горада, прынялі ўдзел і работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Таксама на свята прыйшло кіраўніцтва раёна, працоўныя калектывы разам з сем'ямі, каб парадавацца за дзяцей, якія цяпер з гонарам могуць назваць сябе піянерамі.