Паставы. Акцыя «Бяспека ў кожны дом» - пачатак!

Паставы. Акцыя «Бяспека ў кожны дом» - пачатак!

Паставы. Акцыя «Бяспека ў кожны дом» - пачатак!

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом» намеснік начальніка Пастаўскага раённага аддзела па НС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Ігар Януковіч правёў растлумачальную работу па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый у «Цэнтры псіхічнага здароўя» УАЗ «Пастаўская ЦРБ».

Які давёў інфармацыю аб пажарах і гібелі людзей на іх, акцэнтаваўшы ўвагу на найбольш пажаранебяспечным зімовым перыядзе. Таксама ратавальнік нагадаў правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў кожным жылым пакоі і прынцыпе яго работы. Нагадаў нумары выкліку экстранных службаў.

Не абмінуў бокам тэму ліквідацыі пажару на пачатковай стадыі, у тым ліку расказаў аб існуючых тыпах першасных сродкаў пажаратушэння і правілах выкарыстання.

Прадэманстраваў навучальны відэафільм аб небяспецы непатушанай цыгарэты.

У завяршэнні сустрэчы ўсім прысутным былі ўручаны буклеты з правіламі бяспекі.