Пастаўскаму ўраджаю - агонь не пагражае!

Пастаўскаму ўраджаю - агонь не пагражае!

Пастаўскаму ўраджаю - агонь не пагражае!

У мэтах захавання бяспекі пры ўборцы ўраджаю, ратавальнікі Пастаўшчыны таксама ўносяць свой уклад у фарміраванне каравая краіны. Работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя рэйды па месцах падрыхтоўкі тэхнікі да ўборачнай кампаніі, на палях падчас уборкі ўраджаю, а таксама па зернесушыльных комплексах.

У цэнтры ўвагі інспектара сектара нагляду і прафілактыкі Лысёнка Паўла Яўгенавіча: наяўнасць і адпаведнасць першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама ўменне іх прымяняць у выпадку неабходнасці, правільнасць і своечасовасць абслугоўвання збожжаўборачнай тэхнікі, веданне правіл пажарнай бяспекі і алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама наяўнасць на месцах уборкі суправаджальнай тэхнікі з вадой для экстранага тушэння ўзгарання.

Кантроль такога роду дазваляе мінімізаваць верагоднасць узнікнення ўзгарання тэхнікі і выключыць узгаранне ўраджаю, да вырошчвання якога было прыкладзена нямала намаганняў і сродкаў.