Пастаўскі раён з рабочым візітам наведаў Макеенка Аляксей Мікалаевіч

Пастаўскі раён з рабочым візітам наведаў Макеенка Аляксей Мікалаевіч

Пастаўскі раён з
рабочым візітам наведаў Макеенка Аляксей Мікалаевіч

У рамках «Адзінага дня інфармавання» з рабочым візітам Пастаўскі раён наведаў намеснік начальніка «Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС» Макеенка Аляксей Мікалаевіч.

Права першага слова было прадастаўлена запрошанаму госцю – Куталёву Дзмітрыю Віктаравічу, начальніку аддзела ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама. Ён расказаў пра аператыўную абстаноўку, якая складваецца як у раёне, так і ў рэспубліцы, нагадаў прысутным пра распаўсюджаныя метады махлярства як у рэальным жыцці, так і ў сетцы інтэрнэт. «На жаль, не губляе актуальнасці і тэматыка кіравання транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.» — працягнуў Дзмітрый Віктаравіч, — «Няхай чалавек і ўпэўнены ў сваіх «сілах», аднак алкаголь згубна ўплывае на ўспрыманне рэальнай карціны і катэгарычна перашкаджае адэкватнаму кіраванню.» Таксама, было, ёсць і застаецца пытанне хуткаснага рэжыму, невыкананне якога забірае мноства жыццяў.

Работнікам Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў прадстаўлены фільм пра вынікі дзейнасці і важныя падзеі структуры МНС за жнівень.

Далей працягнуў намеснік начальніка «Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС». У сваю чаргу ён нагадаў пра надыходзячае дзяржаўнае свята і расказаў некалькі гістарычных фактаў, якія непасрэдна папярэднічалі стварэнню гэтага свята. Нагадаў пра важнасць гісторыі сваёй краіны, а таксама нагадаў пра манкуртаў. Не застаецца без увагі і бытавы траўматызм, а таксама захаванне правоў, законнасці і правапарадку. У чарговы раз нагадаў алгарытм дзеянняў пры атрыманні траўм.

У гонар года гістарычнай памяці, а таксама пры падтрымцы Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі» работнікамі Пастаўскага РАНС, а таксама асабіста Аляксеем Мікалаевічам была ўстаноўлена памятная шыльда на брацкай магіле ў вёсцы Манькавічы. Пазней прадстаўнік Пастаўскага краязнаўчага музея расказала пра гісторыю стварэння мемарыяла. У канцы мерапрыемства работнікі аддалі даніну павагі героям, якія загінулі дзеля мірнага неба над нашымі галовамі.