Пастаўскі раён наведаў старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк
19 сакавіка Пастаўскі раён наведалі дырэктар навукова-праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БЕЛНДІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА», старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк і старшыня абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская. Яны прынялі ўдзел у ўстаноўчым пасяджэнні раённай арганізацыі Беларускай партыі працы і справядлівасці (РППС). Аляксандр Хіжняк уручыў членскія білеты і сардэчна павіншаваў з абраннем на пасаду старшыні раённай арганізацыі РППС Ганну Хромчанка.
У рамках Адзінага дня інфармавання Аляксандр Хіжняк пабываў на ААТ «Паставымэбля». Экскурсію па прадпрыемстве правёў намеснік дырэктара Сяргей Лацецкі. Затым прайшла сустрэча з працоўным калектывам.