Пастаўскія выратавальнікі адзначылі сваё прафесійнае свята. Як гэта было?

Пастаўскія выратавальнікі адзначылі сваё прафесійнае свята. Як гэта было?

У Пастаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да «Дня выратавальніка Рэспублікі Беларусь», у ходзе якога былі ўзнагароджаны выдатныя работнікі, якія ўнеслі значны ўклад у папярэджанне надзвычайных сітуацый.

Мерапрыемства пачалося са слоў начальніка Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях:

 «Паважаныя калегі! Быць выратавальнікам – гэта ўсвядомлены выбар, які зрабіў кожны тут прысутны. Тыя, хто пакляўся служыць на карысць радзіме і народу, абараняючы ад разбуральнай сілы стыхій жыццё і здароўе людзей! 19 студзеня 1999 года наша краіна па Указе Прэзідэнта РБ «Аб дзяржаўных святах…» упершыню адзначала Дзень выратавальнікаў Беларусі. Сёння Міністэрству па надзвычайных сітуацыях спаўняецца 23 гады. Так, гэта параўнальна няшмат, але колькі зроблена за гэтыя гады. Мы сталі не проста службай, асноўнай задачай якой была ліквідацыя пажараў, Мы – гатовыя справіцца практычна з любой надзвычайнай сітуацыяй, аварыяй і катастрофай, аказаць дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду.»

За ўзорнае выкананне сваіх абавязкаў, унёсшыя значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару ў ходзе мерапрыемства былі ўзнагароджаны работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях:

- Нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных  сітуацыях «Выдатнік»: старшы прапаршчык унутранай службы Ясінскі Аляксандр Іванавіч.

- Юбілейным медалём «20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»: капітана ўнутранай службы Лысёнка Паўла Яўгенавіча; капітана ўнутранай службы Хілевіча Аляксандра Мікалаевіча; лейтэнанта ўнутранай службы Кадушкевіча Сяргея Аляксандравіча; прапаршчыка ўнутранай службы Слабадзянюка Івана Вячаслававіча; старшыну ўнутранай службы Пестуна Яўгена Аляксандравіча.

 

Былі прысвоены чарговыя спецыяльныя званні:

«Старшы лейтэнант унутранай службы» лейтэнанту ўнутранай службы Кадушкевічу Сяргею Аляксандравічу.

«Старшына ўнутранай службы» старшаму сяржанту ўнутранай службы Пестуну Яўгену Аляксандравічу.

«Малодшы сяржант унутранай службы» радавому ўнутранай службы радавому ўнутранай службы Семяніхіну Мікіту Андрэевічу.

«Малодшы сяржант унутранай службы» радавому ўнутранай службы радавому ўнутранай службы Танане Дзмітрыю Андрэевічу.  

Таксама, не засталася без увагі і падзея аднаго з афіцэраў, які напярэдадні святкаваў свой юбілей. Рашэннем афіцэрскага сходу Ігару Іосіфавічу была ўручана прэмія, сфарміраваная па выніках касавага збору афіцэрскага сходу Пастаўскага раёна.  

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1