Пастаўскія «Суседзі» і «Бяспека – у кожны дом!»
У рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» выратавальнікі адправіліся ў месца з масавым знаходжаннем людзей, а менавіта ў гандлёвы магазін «Суседзі», дзе пагутарылі аб мерах пажарнай бяспекі з насельніцтвам.
Такому падыходу да мер прафілактыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый жыхары былі здзіўлены, аднак не баяліся падыходзіць і ўдзельнічаць, а таксама задаваць пытанні па пажарнай бяспецы, якія іх цікавілі. Паралельна выкананню задання, людзі слухалі аб шкодзе курэння не толькі здароўю, але і тое, што непатушаная цыгарэта займае лідзіруючую пазіцыю па прычынах гібелі людзей на пажары. А выявіць пажар на ранняй стадыі, дапаможа пажарны апавяшчальнік, рэкамендацыі ўстаноўкі якога распавёў інспектар прапаганды Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Печ і па сённяшні дзень не губляе актуальнасць, а, такім чынам, нагадаць правілы яе эксплуатацыі было не лішнім. У баку не засталося і мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: дапамога побач», якое дапаможа правесці з карысцю час, а таксама дасць адказ на пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе надзвычайных сітуацый.
Як вынік усяго мерапрыемства – ніхто не сышоў без павышэння ўзроўню ведаў па пажарнай бяспецы і не застаўся без заслужанага падарунка.