Пастарэлі мае старыя
Пастарэлі мае старыя
-Незаўважна, як гэта бывае
-І ўжо з чыёйсьці лёгкай рукі
Маму бабуляй усе называюць…
Чуўшы словы гэтай вядомай песні, міжволі задумваешся, як хутка ляціць час, як шмат важных па-сапраўднаму каштоўных рэчаў мы забываем зрабіць у мітусні штодзённых клопатаў. Як хочацца, каб самыя родныя нашы людзі сагравалі нас сваім цяплом як мага даўжэй.
Наш артыкул пра тых, хто аднойчы падарыў нам жыццё і хто назаўсёды застанецца для нас самымі блізкімі і дарагімі – гэта бацькі! Нягледзячы ні на якія перашкоды, нягледзячы на адлегласць – яны ўсё жыццё будуць самымі роднымі людзьмі, якія не здрадзяць, не пакінуць у адзіноце, падзеляцца каштоўнай парадай.
Але жыццё – кругазварот падзей. На жаль, у сілу многіх прычын, некаторыя з іх застаюцца без падтрымкі ў пэўны перыяд жыцця, пазбаўляюцца той кубкі вады ў старасці, пра якую маглі марыць, выхоўваючы сваё дзіця. А ў дзяцінстве бацькі моцна трымалі нас за руку, баючыся адпусціць нас нават на секунду: яны пастаянна трымалі пад кантролем нашы дзеянні, учынкі, аберагалі нас ад нягод і непагадзі; яны навучалі нас правілам паводзін і мерам бяспекі для таго, каб у любой складанай сітуацыі, мы ведалі што рабіць і як быць. Пасталеўшы і знайшоўшы другую палову, дзеці, часцяком, пакідаюць бацькоў адных. З-за ўсіх жыццёвых клопатаў яны забываюць пра мам і тат, адсоўваючы іх на другі, а то і трэці план. На жаль, так бывае, што далейшае жыццё пажылых бацькоў не турбуе іх дарослых дзяцей. Яны не лічаць сваім абавязкам акружыць іх клопатам і тым самым забяспечыць ім паўнавартасную і бяспечную старасць.
А з часам, той калісьці прыгожы і ўтульны бацькоўскі домік можа абветрыцца, падмурак прасесці, электраправодка зносіцца, а галоўная выратавальніца ад халадоў – печ, патрабуе рамонту. «Царыца дома», як яшчэ называюць печ, галоўная крыніца душэўнага спакою і прыемнага цяпла. Яна можа не толькі сагрэць душу і ўсю хатнюю прастору, але і пры абыякавасці, халатным стаўленні разбурыць любімы дом. Пражываючы ў такім непрыдатным асяроддзі пажылыя людзі падвяргаюцца сур'ёзным выпрабаванням і цяжкасцям, з якімі справіцца самастойна яны не могуць. У гэтым выпадку вялікая адказнасць за жыццё і здароўе бацькоў кладзецца на іх паўналетніх дзяцей. Хто, як не яны, у першую чаргу павінны паклапаціцца пра бяспечны стан дома і стварыць максімальна камфортныя ўмовы для пражывання. Бо безудзел дзяцей у лёсе пажылых бацькоў, няўважлівае і бестурботнае стаўленне да іх старасці прыводзіць, як правіла, да сумных наступстваў.
На жаль, штодзённыя зводкі МНС несуцяшальныя. «Чалавек пенсійнага ўзросту» – так часцей за ўсё выглядае партрэт ахвяры пажару. У сілу сваіх узроставых і фізічных асаблівасцяў рызыка гібелі пажылых людзей значна вышэйшая. З агульнай колькасці гібелі людзей на пажарах – % складаюць людзі пажылога ўзросту. Прычыны пажараў банальныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём, уключаны абагравальнік, эксплуатацыя няспраўных электрапрыбораў, а таксама пакінутая без нагляду ежа на пліце. Страта пільнасці, зніжэнне вастрыні зроку, слыху, праблемы з памяццю часта прыводзяць да ўзнікнення пажараў і ўзгарання. З прыходам глыбокай старасці акрамя назапашаных за гады жыцця вопыту і мудрасці, пажылым людзям становяцца ўласцівымі: забыўчывасць, няўважлівасць, пагаршэнне стану здароўя, а гэта так ці інакш павышае верагоднасць траплення людзей шаноўнага ўзросту ў экстрэмальныя сітуацыі. Самастойна справіцца з надзвычайнай сітуацыяй старым не пад сілу, а прамаруджванне і ўпушчаны час значна скарачаюць шанцы на выратаванне. З-за бестурботнасці, няўважлівасці, а таксама часам з-за таго, што няма каму паклапаціцца, штогод згараюць дашчэнту дамы, гінуць людзі, руйнуюцца жыцці. Без сумнення, вялікая прафілактычная праца праводзіцца з боку работнікаў МНС па прывядзенні дамоў «людзей групы рызыкі» ў пажарабяспечны стан, аднак дапамога і ўвага з боку дзяцей і блізкіх ім проста неабходная.
З надыходам вясны пытанне бяспекі пенсіянераў не губляе сваёй актуальнасці. Нават наадварот. З году ў год вясновыя палы і спальванне сухой травы сталі сапраўднай эпідэміяй сярод прадстаўнікоў пажылога пакалення. Небяспечны, але хуткі спосаб пазбаўлення ад смецця агнём прыносіць нямала праблем, а яшчэ не менш ахвяр. Віной усяму парушэнне правіл пажарнай бяспекі падчас уборкі прысядзібнага ўчастка. Спадзеючыся на сябе, на свае сілы і здароўе, старыя, не чакаючы дапамогі родных, наводзяць парадак на прыдамавой тэрыторыі. Забыўшыся пра свой узрост і цэлы «букет» хранічных захворванняў менавіта яны ў большасці выпадкаў трапляюць у небяспечныя сітуацыі. Пажылыя людзі часцяком недаацэньваюць, як маланкава можа разбушаваць пажар, і тым самым не могуць цалкам кантраляваць нястрымны працэс гарэння. Міжволі ўспамінаецца фраза: «Жыццё даецца кожнаму, а вось старасць – выбраным… Чым больш