Пасяўная на старце
У гэтыя дні на палях
усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна можна бачыць тэхніку. У нядзелю з першым
намеснікам старшыні райвыканкама — начальнікам упраўлення па сельскай
гаспадарцы і харчаванні Генадзем Лютынскім карэспандэнт "ПК"
адправілася на сяўбу ў "Дунілавічы-агра".
СП "Дунілавічы-агра", як звычайна, першым у раёне пачало сяўбу яравых на сяргеевіцкіх пясчаных землях. Гаспадарка напярэдадні пасяўной атрымала два новыя энерганасычаныя трактары "Беларус-3522".