Пасяўная кампанія — пад кантролем супрацоўнікаў праваахоўных органаў
З мэтай аказання дапамогі кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый у забеспячэнні грамадскага парадку, спыненні п'янства на вытворчасці, арганізацыі работы вартавой аховы, ажыццяўленні кантролю за ліквідацыяй выяўленых недахопаў і правядзення адпаведнай прафілактычнай работы штодзённа працуюць мабільныя групы. Галоўная задача — ліквідаваць прычыны і ўмовы, якія спрыяюць здзяйсненню правапарушэнняў і перашкаджаюць эфектыўнаму правядзенню пасяўной кампаніі.
У выпадку выяўлення фактаў дробнага крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, выкрадальнік прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 11.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, якая цягне за сабой штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Таксама варта адзначыць, што згодна з арт. 13.23 КаАП Рэспублікі Беларусь (Незаконны абарот нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь), а менавіта ч. 3, прадугледжана адказнасць за набыццё, захоўванне, выкарыстанне і рэалізацыю афарбаванага нафтавага вадкага паліва (аўтамабільны бензін, дызельнае і бытавое паліва ўсіх марак), якое пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельгаспрадукцыі, у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй паліва.
АУС Пастаўскага райвыканкама