Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг

ПАРАДАК ПАДАЧЫ ЗАЯЎ АБ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР У ЭЛЕКТРОННАЙ ФОРМЕ

Закон Рэспублікі Беларусь

28 кастрычніка 2008 г. № 433-З

Аб асновах адміністрацыйных працэдур

(Вытрымка)

РАЗДЗЕЛ 4

ПАДАЧА, АДМОВА Ў ПРЫНЯЦЦІ І АДВОД ЗАЯВЫ ЗАЦІКАЎЛЕНАЙ АСОБЫ

Артыкул 14. Заява зацікаўленай асобы

1. Заява зацікаўленай асобы падаецца на беларускай і (або) рускай мовах.

2. Заява зацікаўленай асобы падаецца ў пісьмовай форме, за выключэннем выпадкаў, калі заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь дапускаецца падача заявы ў вуснай форме.

Заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь нараўне з падачай заявы зацікаўленай асобы ў пісьмовай альбо вуснай форме можа быць прадугледжана магчымасць падачы такой заявы ў электроннай форме.

3. Заява зацікаўленай асобы ў вуснай форме падаецца ў ходзе прыёму зацікаўленай асобы.

4. Заява зацікаўленай асобы ў пісьмовай форме падаецца ва ўпаўнаважаны орган:

у ходзе прыёму зацікаўленай асобы;

нарочным (кур'ерам), па пошце, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах не патрабуецца асабістай прысутнасці зацікаўленай асобы.

5. Калі заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах не вызначаны звесткі, якія павінны змяшчацца ў заяве зацікаўленай асобы, якая падаецца ў пісьмовай форме, у такой заяве павінны змяшчацца:

найменне ўпаўнаважанага органа, у які падаецца заява;

звесткі аб зацікаўленай асобе:

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства (месца знаходжання) – для грамадзяніна, які не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства, рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, найменне дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія ажыццявілі дзяржаўную рэгістрацыю, – для індывідуальнага прадпрымальніка;

найменне і месца знаходжання, рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, найменне дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія ажыццявілі дзяржаўную рэгістрацыю, – для юрыдычнай асобы;

найменне адміністрацыйнай працэдуры, па ажыццяўленне якой звяртаецца зацікаўленая асоба;

пералік дакументаў і (або) звестак (пры іх наяўнасці), якія прадстаўляюцца разам з заявай зацікаўленай асобы;

звесткі аб унясенні платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, пасродкам выкарыстання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (уліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы або адзнака аб зробленым плацяжы, калі ўказанне гэтага нумара не патрабуецца для пацвярджэння факта аплаты) – у выпадку ўнясення платы пасродкам выкарыстання такой сістэмы;

подпіс грамадзяніна, альбо подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць заяву, альбо подпіс прадстаўніка зацікаўленай асобы.

Заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах па асобных адміністрацыйных працэдурах могуць быць прадугледжаны тыпавыя формы (бланкі) заяў зацікаўленых асоб.

6. Заява зацікаўленай асобы ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг пасля атрымання да яго доступу:

без выкарыстання сродкаў ідэнтыфікацыі, указаных у абзацах трэцім і чацвёртым гэтай часткі;

з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара зацікаўленай асобы (акрамя выпадкаў, калі зацікаўленай асобай з'яўляецца юрыдычная асоба). Парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу, сертыфікат адпаведнага адкрытага ключа якога выдадзены рэспубліканскім цэнтрам, які сведчыць, Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь.

Спосаб доступу да адзінага партала электронных паслуг для падачы заявы зацікаўленай асобы ў электроннай форме вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у пераліку адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.

7. Калі заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах не вызначаны звесткі, якія павінны змяшчацца ў заяве зацікаўленай асобы, якая падаецца ў электроннай форме, у такой заяве павінны змяшчацца звесткі, указаныя ў абзацах другім–дзевятым часткі першай пункта 5 гэтага артыкула.

8. Заява зацікаўленай асобы, пададзеная ў электроннай форме, разглядаецца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам для разгляду заяў, пададзеных у пісьмовай форме, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных гэтым Законам.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 


 

ПЕРАЛІК

адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг

 

Найменне адміністрацыйнай працэдуры

Структурны элемент пераліку*, адзінага пераліку**

Дзяржаўны орган (іншая арганізацыя), які ажыццяўляе адміністрацыйную працэдуру ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг

Спосаб доступу да адзінага партала электронных паслуг

У дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

33. Уключэнне звестак аб суб'ектах гандлю, суб'ектах грамадскага харчавання, гандлёвых аб'ектах, аб'ектах грамадскага харчавання, гандлёвых цэнтрах, рынках, інтэрнэт-крамах, формах гандлю, якія ажыццяўляюцца без выкарыстання гандлёвых аб'ектаў, у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь

падпункт 8.9.1 пункта 8.9 адзінага пераліку

раённы, гарадскі выканкамы (акрамя г. Мінска), мясцовая адміністрацыя раёна ў г. Мінску, адміністрацыя індустрыяльнага парка «Вялікі камень»

з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу (для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў)

34. Уключэнне звестак аб суб'ектах, якія аказваюць бытавыя паслугі, аб'ектах бытавога абслугоўвання ў Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь

падпункт 8.9.2 пункта 8.9 адзінага пераліку

раённы, гарадскі выканкамы (акрамя г. Мінска), мясцовая адміністрацыя раёна ў г. Мінску, адміністрацыя індустрыяльнага парка «Вялікі камень»

з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу (для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў)

35. Унясенне змянення ў звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь

падпункт 8.9.3 пункта 8.9 адзінага пераліку

раённы, гарадскі выканкамы (акрамя г. Мінска), мясцовая адміністрацыя раёна ў г. Мінску, адміністрацыя індустрыяльнага парка «Вялікі камень»

з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу (для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў)

36. Унясенне змянення ў звесткі, уключаныя ў Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь

падпункт 8.9.4 пункта 8.9 адзінага пераліку

раённы, гарадскі выканкамы (акрамя г. Мінска), мясцовая адміністрацыя раёна ў г. Мінску, адміністрацыя індустрыяльнага парка «Вялікі камень»

з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу (для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў)

37. Выключэнне звестак з Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь

падпункт 8.9.5 пункта 8.9 адзінага пераліку

раённы, гарадскі выканкамы (акрамя г. Мінска), мясцовая адміністрацыя раёна ў г. Мінску, адміністрацыя індустрыяльнага парка «Вялікі камень»

з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу (для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў)

38. Выключэнне звестак з Рэестра бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь

падпункт 8.9.6 пункта 8.9 адзінага пераліку

раённы, гарадскі выканкамы (акрамя г. Мінска), мясцовая адміністрацыя раёна ў г. Мінску, адміністрацыя індустрыяльнага парку «Вялікі камень»

з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу (для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў)

______________________________

* Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200.

** Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548.