Спробы пераплысці вадаём

Асцярожнасць на вадзе – гэта, перш за ўсё, неабходнасць. Людзі (нават тыя, хто добра ўмее плаваць) заплываюць на глыбіню, а вярнуцца на бераг ужо не могуць. Некаторыя ладзяць спаборніцтвы па пераадоленні перашкод. Але сілы можа разлічыць далёка не кожны:

3 ліпеня адбыўся трагічны інцыдэнт на возеры каля вёскі Палоневічы Дзяржынскага раёна. 34-гадовы жыхар Мінска ў кампаніі знаёмых адпачываў на возеры. Увечары ён, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, вырашыў пераплысці вадаём. Мужчына не даплыў да другога берага ўсяго некалькі метраў. Сышоў пад ваду. На бераг яго выцягнулі відавочцы. Нягледзячы на аказаную першую дапамогу, выратаваць яго не ўдалося.

10 чэрвеня з ракі Бярэзіна ў г. Светлагорску відавочцы выратавалі 55-гадовую жанчыну, якая танула. Пазней высветлілася, што жанчына, пераплываючы раку, не разлічыла свае сілы і з-за высокага парапета набярэжнай не змагла самастойна выбрацца на бераг.

8 жніўня ў Гродне быў выратаваны купальшчык, які ледзь не патануў пры спробе пераплысці возера. Інцыдэнт адбыўся на Юбілейным возеры. 54-гадовы мужчына падчас адпачынку на вадаёме вырашыў асвяжыцца і пайшоў да вады. У нейкі момант ён вырашыў яго пераплысці. На адлегласці каля 150 м ад берага сілы яго пакінулі. На шчасце, ратавальнікі паспелі своечасова.

Ледзь не прывяла да трагедыі і безразважнасць 31-гадовага жыхара Гродна. 6 жніўня ён купаўся ў Нёмане каля выратавальнага паста Пышкі. У нейкі момант мужчына выплыў за буйкі, і яго панесла моцнай плынню. Ратавальнікі на лодцы выцягнулі тапельца з вады.

Забараняецца:

- заплываць за абмежавальныя знакі і аддаляцца ад берага падчас купання на значныя адлегласці, а таксама без вострай неабходнасці (выратаванне людзей) пераплываць вадаём.