Пагранічная бяспека
🛡️ Пагранічная бяспека
🏢 Смаргонская пагранічная група
👮 Ваенная служба па кантракце
💰 ад 550 BYN
📅 2 гады (першы кантракт)
📞 8 (01592)36754
Ваенная служба па кантракце
Смаргонская пагранічная група запрашае на ваенную службу па кантракце ў органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
Вам гарантуецца прававая і сацыяльная абарона
- пенсійнае забеспячэнне па дасягненні 48-гадовага ўзросту пры наяўнасці выслугі гадоў, якая дае права на яго атрыманне;
- льготнае вылічэнне выслугі гадоў: 1 месяц службы за 1,5 месяца (для ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу на пагранічных пастах, заставах);
- штогадовы водпуск працягласцю ад 30 да 45 сутак, сацыяльны водпуск працягласцю да 10 сутак па сямейных і іншых абставінах;
- выплата грашовай кампенсацыі за карыстанне жылым памяшканнем па дагаворы найму (паднайму);
- абавязковае дзяржаўнае страхаванне;
- стабільнае штомесячнае грашовае забеспячэнне ад 550 бел. руб.;
- штогадовая аднаразовая грашовая дапамога на аздараўленне ў памеры 2-х акладаў;
- матэрыяльная дапамога ў выпадку ўзнікнення сямейных і іншых абставін;
- бясплатнае медыцынскае абслугоўванне ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў ва ўстановах аховы здароўя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь;
- забеспячэнне ваеннай і спецыяльнай формай адзення;
- льготнае крэдытаванне пры будаўніцтве жылля;
- магчымасць прасоўвання па службе;
- прадастаўленне права навучацца ва ўстановах адукацыі, праходзіць перападрыхтоўку і павышаць кваліфікацыю.
Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да кандыдатаў
- узрост да 35 гадоў упершыню паступаючыя на ваенную службу па кантракце, да 40 раней праходзіўшыя ваенную службу па кантракце і якія знаходзяцца ў запасе;
- наяўнасць сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай, вышэйшай адукацыі;
- прыдатнасць да службы ў органах пагранічнай службы па стане здароўя, а таксама маральна-дзелавых якасцях.
Важная інфармацыя
Таксама звяртаем Вашу ўвагу, што паступіць на ваенную службу па кантракце сёння можа грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які раней не праходзіў тэрміновую ваенную службу, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту!
Пры гэтым тэрмін першага кантракта складае 2 гады.
Кантактная інфармацыя
За больш падрабязнай інфармацыяй Вы можаце звярнуцца ў аддзел камплектавання і ўліку асабовага складу Смаргонскай пагранічнай групы па тэлефоне 8 (01592)36754.