Амаль кожнае злачынства здзяйсняецца з прычыны бестурботнага стаўлення да захаванасці сваёй маёмасці саміх пацярпелых і нізкага ўзроўню абароненасці месцаў яе захоўвання
Амаль кожнае злачынства здзяйсняецца з прычыны бестурботных адносін да захаванасці сваёй маёмасці саміх пацярпелых і нізкага ўзроўню абароненасці месцаў яе захоўвання. Злодзеі любяць лёгкую нажыву. Нават найпрасцейшыя меры засцярогі дапамогуць Вам захаваць Вашу маёмасць: абсталюйце жыллё, гараж і дваровыя пабудовы надзейнымі замыкаючымі прыладамі, сродкамі ахоўнай сігналізацыі.
Адным з відаў «лёгкай нажывы» для злодзеяў з'яўляюцца крадзяжы з дачных домаўладанняў. На тэрыторыі Пастаўскага раёна ў 2019 годзе ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года 2018 адбылося зніжэнне агульнай колькасці крадзяжоў, учыненых з дачных домаўладанняў з 4 да 1 (ці -3). Гэтае злачынства здзейснена з дачнага дома грамадзяніна, які выкарыстоўваецца ім як дача, размешчанага на тэрыторыі Лынтупскага с/с. Як відаць, у бягучым годзе адбылося значнае зніжэнне крадзяжоў з дачных домаўладанняў. Аднак з моманту здзяйснення да моманту выяўлення факту крадзяжу прайшло 3 месяцы, што ўскладніла пошукі злачынца.
Прадметам злачыннага замаху з'явіліся: інструмент, прадметы бытавога ўжытку.
Па часе здзяйснення злачынстваў (месяцы выяўлення):
красавік -1;
Па спосабе здзяйснення гэты крадзеж здзейснены шляхам пранікнення праз акно, карыстаючыся недастатковай тэхнічнай умацаванасцю домаўладання.
У 2019 годзе адзначаецца зніжэнне гэтага віду злачынстваў (-3), у цэлым, аператыўная абстаноўка, звязаная са здзяйсненнем крадзяжоў з дачных дамоў на тэрыторыі раёна стабільная і падкантрольная праваахоўным органам. У садоўніцкіх таварыствах злачынстваў гэтага віду не дапушчана. У той жа час аналіз паказвае на выяўленне гэтых злачынстваў у вясновы і летні перыяд, што паказвае на іх здзяйсненне ў зімовы і вясновы перыяд падчас доўгай адсутнасці ўладальнікаў у сваіх дачных домаўладаннях. Большасць злачынстваў разгляданага віду здзейснена шляхам пранікнення, з-за недастатковай тэхнічнай умацаванасці домаўладанняў.
Уладальнікам дачных дамоў хацелася б парэкамендаваць некалькі простых, але ў той жа час дзейсных мер па захаванасці сваёй маёмасці:
- зачыняйце дачу заўсёды, нават калі адлучаецеся з яе на непрацяглы час;
- вывозьце каштоўныя рэчы з дачнага доміка на восеньска-зімовы перыяд;
- суседзі, дапамагайце адзін аднаму, паведамляйце ў міліцыю па тэлефоне 102 аб падазроных асобах, якія з'яўляюцца ў раёне дачных масіваў і садоўніцкіх таварыстваў, паведаміўшы прыкметы зламыснікаў і транспарту, на якім яны перасоўваюцца.
- абсталюйце дачу сродкамі ахоўнай сігналізацыі, сістэмай відэаназірання.
Начальнік ААПП МАБ Пастаўскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі
Д.А.Салагуб