Чаму Пастаўскі раён
Пастаўскі раён (прамысловы раён) мае выгаднае геаграфічнае размяшчэнне і валодае шэрагам пераваг у параўнанні з іншымі раёнамі Віцебскай вобласці. Раён размешчаны на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці і мяжуе з Мінскай і Гродзенскай абласцямі, а таксама з Літоўскай Рэспублікай. Зручнае геаграфічнае становішча, наяўнасць развітой транспартна-лагістычнай інфраструктуры (па тэрыторыі раёна праходзяць аўтадарогі рэспубліканскага значэння, маюцца чыгуначныя зносіны), а таксама размяшчэнне ў г. Паставы сектара свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» робіць раён прывабным і перспектыўным для развіцця бізнесу.
Перспектыўнымі напрамкамі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з'яўляецца далейшае развіццё прамысловага комплексу шляхам мадэрнізацыі існуючых прадпрыемстваў, будаўніцтва новых, з укараненнем новых тэхналогій, тэхналагічнага абсталявання, якое дазваляе павысіць якасныя характарыстыкі вырабленай прадукцыі, высокую дабаўленую вартасць вытворчасці і, у першую чаргу, за кошт прыцягнення прыватнага капіталу.
Сельская гаспадарка
Плануецца будаўніцтва дзвюх новых ферм у сельскай гаспадарцы:
Рэканструкцыя МТК у н.п. Валохі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў якасці сыравіннай базы ААТ "Хацілы-Агра"
Узвядзенне двух кароўнікаў і даільна-малочнага блока паблізу н.п. Лынтупы Пастаўскага раёна, ААТ «Янавіца-Агра»
Прамысловасць
Тэхнічная мадэрнізацыя ААТ ”Пастаўскі малочны завод“, ААТ ”Пастаўскі малочны завод“
Мадэрнізацыя вытворчага цэха, ААТ "Паставымэбля"
Сацыяльная сфера
«Узвядзенне фізкультурна-аздараўленчага комплексу па адрасе: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, Юнькаўскі с/с, в. Касцяні, вул. Радужная, 3“. Установа аховы здароўя «Абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Ветразь»
Будаўніцтва загараднага тэматычнага экакомплексу ”QUINTA ESSENTIA“, ТАА «ГІДРАСПЕКТР»
Перспектыўныя ідэі
Будаўніцтва майнінгавага пула, энергаёмістай вытворчасці.
На тэрыторыі Пастаўскага раёна паблізу населенага пункта Бірвіты, Курапольскага сельскага савета знаходзіцца падстанцыя «330 кВ Паставы», а таксама лініі напружаннем 330 кВ, дзве з якіх маюць непасрэдную сувязь з высакавольтай размеркавальнай прыладай Беларускай АЭС, што дазваляе выдаць магутнасць да 500 МВт. Побач з электраўстаноўкай маецца зямельны ўчастак, заняты драўняна-хмызняковай расліннасцю, плошчай 5,7482 га і прыдатны для будаўніцтва будынкаў і збудаванняў
Зямельны ўчастак: 5,7482 га, драўняна-хмызняковая расліннасць, прыдатны для будаўніцтва будынкаў і збудаванняў