Па гістарычных мясцінах
«Як весела і з карысцю правесці час?» - такім пытаннем задаліся выратавальнікі Пастаў.
У год гістарычнай памяці работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна са сваімі сем'ямі вырашылі наведаць мемарыяльны комплекс «Шунеўка» Докшыцкага раёна. Гэта месца вельмі значнае для памяці Беларусі. Цяжка ўявіць, што амаль восемдзесят гадоў таму тут на руінах фундамента былі дамы, у якіх жылі простыя людзі, якія не жадалі нікому зла. Як і ў Хатыні, тут увекавечаны тыя, чыё жыццё абарвалася ад рук фашысцкіх катаў. Аднак Хатынь не адзіная вёска, чый лёс быў загінуць ад полымя вайны. Такіх вёсак на тэрыторыі краіны налічваецца больш за 600.
Дадзеныя комплексы служаць не толькі для ўвекавечання памяці жыхароў, якія загінулі ад рук тыраніі, але і носяць павучальны характар, для таго, каб мы, нашчадкі, не забывалі жах вайны і ні за што не аддавалі мірнае неба над галавой.
Таксама, нашы экскурсанты наведалі ласёў, мядзведзяў і зуброў у «Бярэзінскім біясферным запаведніку». Сустрэча з дзікім зверам у лесе – гэта велізарны страх і рызыка. Але калі ён знаходзіцца за агароджай, то не выклікае небяспекі, а наадварот агрэсія жывёлы змяняецца на сімпатыю, асабліва калі ў руках наведвальніка ёсць чым паласавацца. Тут на тэрыторыі запаведніка яны знаходзяцца пад абаронай, заўсёды сытыя, прышчэпленыя і пад наглядам. А для нас, простых зявак, ёсць унікальная магчымасць сузіраць паводзіны непрадказальнага звера без асцярог. У дадзенай сітуацыі: «І ваўкі сытыя, і авечкі цэлыя».
Суботняе падарожжа нікога не пакінула абыякавым і кожны для сябе запомніў гэты дзень па-асабліваму.