Плаванне і ныранне ў незнаёмых, неабсталяваных месцах
Многія адпачываючыя любяць ныраць у ваду з вышыні. Смяротна небяспечна для жыцця скакаць у ваду ў невядомых месцах. Тут можна стукнуцца галавой аб грунт, зламаць шыйныя пазванкі, страціць прытомнасць і загінуць. Не менш небяспечна таксама скакаць галавой у ваду з платоў, прыстаняў, дамбаў і іншых збудаванняў. Пад вадой могуць быць палі, рэйкі, камяні і да т.п.
Увечары 8 чэрвеня ў Чыжоўскім вадасховішчы ў г. Мінску мужчына нырнуў з парапета на глыбіню 1,6—1,7 м і пашкодзіў пазваночнік. Выратавальнікі паспрабавалі скінуць яму выратавальны канец, але пацярпелы не змог ім скарыстацца, бо рукі ў мужчыны не варушыліся. Пасля прыезду хуткай дапамогі купальшчык экстранна быў шпіталізаваны. Дарэчы, у вадасховішчы купанне забаронена.
Вада не даруе памылак, асабліва тым, хто знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Увечары 16 чэрвеня непадалёк ад вёскі Крытышын Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці 36-гадовы мужчына нырнуў з драўлянага мастка ў раку — і патануў. Меркавана, ён стукнуўся галавой аб дно вадаёма.
13 ліпеня стаў фатальным для 21-гадовага гамяльчаніна. Самаробны трамплін з мяшкоў з пяском быў збудаваны ў не прызначаным для купання месцы на адным з азёр у зарэчнай зоне Гомеля. Там малады чалавек павінен быў дачакацца сяброў. Калі яны прыехалі, то знайшлі толькі адзенне на беразе. Пазней вадалазы знайшлі загінулага за 10 метраў ад берага на глыбіні 2 метры. У вадзе недалёка ад трампліна знаходзілася затопленае дрэва.
Падобная трагедыя адбылася 19 ліпеня ў Лунінецкім раёне. Кампанія маладых людзей адпачывала на кар'еры ў в. Вялікія Чучавічы. Гэта месца забаронена для купання, паколькі берагі вадаёма атачаюць зараснікі трыснягу і асакі. 30-гадовы жыхар Лунінца вырашыў выкупацца. Ён пераплыў кар'ер, а калі вяртаўся, стаў тануць. Сябры таксама не змаглі яму дапамагчы. У той жа дзень работнікі МНС паднялі цела з дна вадаёма.
19 ліпеня ў Светлагорскім раёне патанула жанчына. Трагедыя адбылася ў вёсцы Гамза ў пажарным вадаёме. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына прыехала да знаёмых у госці з Добрушскага раёна. Падчас купання ў пажарным вадаёме стала тануць. Адзін з знаёмых спрабаваў ёй дапамагчы, але безвынікова.
|
Важна! Купайцеся толькі на абсталяваных пляжах у зоне, абгароджанай буйкамі або паплаўкамі. Забараняецца: - скакаць або ныраць у незнаёмых месцах: з мастоў, прычалаў, прыстаняў і інш. |