Планаванне дзеянняў пры НС
Напярэдадні Адзінага дня бяспекі, які сёлета пройдзе 22 верасня, зусім не лішнім будзе ўспомніць правілы, якія дапамогуць вам і вашым блізкім правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Спакой, толькі спакой
Уявіце, што ў вашым доме здарыўся пажар. Што вы будзеце рабіць у першую чаргу? Хапаць дзяцей, дакументы, котку? А калі пажар пачаўся на лесвічнай клетцы або ў суседзяў і дым падымаецца да вас? Ці зможаце вы ў паўзмроку задымлення зарыентавацца, знайсці выхад, адкрыць ключом дзверы, акно? Ці змогуць зрабіць гэта вашы блізкія?
Менавіта для таго, каб не апынуцца ў разгубленасці і паніцы ў экстраннай сітуацыі, ратавальнікі многіх краін рэкамендуюць выпрацаваць свой план рэагавання на НС загадзя. І дзейнічаць па ім. На буйных прадпрыемствах і ў арганізацыях з гэтай мэтай задзейнічаюць План эвакуацыі. Але і дома можна зарыентавацца па сваім плане, каб выратаваць сваё жыццё.
Дрэнны той план, які нельга змяніць
Ад чаго адштурхнуцца? У першую чаргу ад таго, што можа здарыцца. Па статыстыцы МНС у Беларусі 80 % НС - пажары ў жылым сектары. Аснову свайго плана можна скласці ў агульных рысах. Што ён павінен у сябе ўключаць:
- Што можа здарыцца?
-Дзе?
-Як я буду дзейнічаць? Як эвакуіравацца, калі заставацца на месцы нельга?
-Дзе будзем хавацца?
-Што будзем рабіць, калі першы варыянт выратавання не спрацуе або выхад акажацца заблакаваны?
-Якія рэчы трэба ўзяць з сабой?
Для таго, каб ацаніць рэальнасць плана, вашага асабістага вопыту можа аказацца недастаткова. Тут спатрэбяцца парады тых, хто сутыкаўся або змагаўся з НС. Дапамогуць інструкцыі, улёткі, буклеты ад ратавальнікаў або іншых экстранных службаў. Яны дазволяць выпрацаваць патрэбны падыход у залежнасці ад таго, ці жывяце вы ў прыватным доме або шматпавярхоўцы. Акрамя пагрозы пажару, важна ведаць і іншыя патэнцыйныя крыніцы НС у вашым раёне: ці ёсць побач хімічна небяспечныя аб'екты, буйныя рэкі, вадасховішчы, лясы, тарфянікі.
Запасны выхад
Калі вы жывяце ў шматкватэрным доме даведайцеся, ці ёсць запасныя выхады з будынка, дзе яны знаходзяцца, як адкрываюцца.
Старайцеся заўсёды ў зоне доступу трымаць патрэбныя рэчы: тэлефон, акуляры, ключы ад кватэры, слыхавыя апараты, лекі, без якіх вы не можаце абыходзіцца (інсулін і да т.п.).
Не загароджвайце лесвічныя клеткі і трымайце адкрытым доступ да пажарных лесвіц.
Калі ў калідоры моцнае задымленне, ацаніце сітуацыю, ці зможаце Вы шчасна пакінуць будынак. Не карыстайцеся ліфтам.
Калі ў калідоры занадта шмат дыму, шчыльна зачыніце дзверы і выбірайцеся на балкон. Паведаміце па тэлефонах «101» або «112» нумар сваёй кватэры. Дзейнічайце па рэкамендацыях ратавальнікаў.
Калі гаворка ідзе пра такія НС, як паводка, буйныя лясныя пажары, разбурэнне жылых дамоў з-за тэхнагенных катастроф можа спатрэбіцца эвакуацыя на больш працяглы тэрмін. Але і тут час – дорага. Таму камплект НЗ (недатыкальнага запасу) трэба скласці загадзя і перыядычна абнаўляць. Што там павінна быць, зыходзячы з разліку на ўсіх членаў сям'і:
-аптэчка першай дапамогі;
-кансерваваныя прадукты, пітная вада;
-радыёпрыёмнік і ліхтарык з запаснымі батарэйкамі;
-запалкі ў герметычнай упакоўцы, запальніцы;
-сталовыя інструменты: нож, відэльцы-лыжкі, міскі, кубкі;
-сродкі індывідуальнай гігіены.
У асноўным рэкамендуюць мець 2 такія камплекты, другі можна захоўваць у багажніку аўтамабіля.
Калі на эвакуацыю ёсць час, камплект мэтазгодна дапоўніць запасным адзеннем па сезоне і абуткам. Але, што б вы ні планавалі з сабой узяць, пераканайцеся, што вы зможаце гэта панесці. Змяшчайце камплект НЗ у непрамакальную сумку, з сабой вазьміце дакументы, наяўныя грошы.
Сачыце за навінамі па радыё і ТБ, паведамленнямі экстранных службаў. Пракруціце ў галаве ваш асабісты план: зможа спрацаваць пры надзвычайнай сітуацыі, пра якую гаворыцца ў паведамленнях. Папутна праверце камплектнасць вашага НЗ і падумайце, што яшчэ можа спатрэбіцца. Калі СМІ перадаюць інструкцыі ад надзвычайных службаў, выконвайце гэтыя інструкцыі, а ўласны план узгадняйце з імі.