Лісты шчасця заўтрашняга дня!
У Паставах працягваецца рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!», задача якой дастукацца да кожнага ў гэты пажаранебяспечны перыяд. Нават да тых, з кім няма магчымасці сустрэцца асабіста, МНС знойдзе падыход у навучанні правілам пажарнай бяспекі.
Пастаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з «Пастаўскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адправілі лісты бяспекі людзям залатога ўзросту. У лістах работнікі чарговы раз нагадалі пра правілы ўстаноўкі ёлкі з правільным выбарам упрыгожванняў, правілы карыстання пячным абсталяваннем, а таксама парай саветаў ад МНС. Паколькі далёка не кожны пенсіянер мае смартфон, папяровы варыянт мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач» як ніколі дарэчы.
Звычайна людзі пішуць лісты Дзеду Марозу, а наш Дзед Мароз-выратавальнік працуе на апярэджанне і сам піша лісты з падарункамі для людзей.