Піратэхніка
З набліжэннем Калядных і Навагодніх свят, улічваючы вопыт мінулых гадоў, грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання ажыццяўляецца інтэнсіўнае набыццё піратэхнічных вырабаў з мэтай іх наступнага выкарыстання альбо рэалізацыі.
Аналіз абстаноўкі ў галіне абароту піратэхнічных вырабаў сведчыць аб рэзкім павелічэнні іх патоку ў рэспубліку ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення калядных і навагодніх свят.
Выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, як правіла, выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку, прыводзіць да траўматызму, у першую чаргу, непаўналетніх.
Штогод знаходзяцца грамадзяне, якія ў абыход закона спрабуюць ажыццявіць распаўсюджванне на тэрыторыі раёна піратэхнічных вырабаў сумніўнага паходжання.
Ажыццяўляецца незаконны ўвоз, распаўсюджванне, і, як следства, выкарыстанне гэтай піратэхнікі нашымі грамадзянамі, і што самае страшнае дзецьмі.
Трывожыць факт прыцягнення да распаўсюджвання піратэхнікі непаўналетніх, якіх нелегальныя гандляры небяспечнымі прадметамі выкарыстоўваюць для таго, каб самім пазбегнуць адказнасці за парушэнне ўстаноўленых законам правіл.
З мэтай выяўлення і спынення фактаў незаконнай рэалізацыі піратэхнічных сродкаў, у тым ліку на рынках і ў іншых грамадскіх месцах, а таксама выключэння фактаў іх выкарыстання грамадзянамі тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі штогод праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў.
У мэтах выяўлення і спынення вышэйзгаданых фактаў, органамі ўнутраных спраў Пастаўскага раёна ў перыяд часу з 20.12.2020 года па 10.01.2021 года будзе праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне незаконнай рэалізацыі і выкарыстання піратэхнічных вырабаў.
НЕАБХОДНА ПАМЯТАЦЬ
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2020 г. №475 «Аб абароце піратэхнічных вырабаў» на тэрыторыі краіны ўведзена забарона на аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі (плануецца адмена забароны ў дачыненні да піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння I класа небяспекі – бенгальскія агні, хлапушкі, тортавыя свечкі (фантаны халоднага агню).
З набліжэннем калядных і навагодніх свят павялічваецца попыт грамадзян на набыццё піратэхнічных вырабаў. У сувязі з гэтым выкарыстанне піратэхнічных вырабаў у парушэнне ўстаноўленага парадку, а таксама ў месцах з масавым знаходжаннем грамадзян стварае рэальную пагрозу жыццю і здароўю насельніцтва, маёмасці грамадзян і выклікае абгрунтаваныя скаргі на працу праваахоўных органаў. Таксама адзначаецца павышаны траўматызм грамадзян у выніку невыканання імі правіл карыстання піратэхнічнымі вырабамі.
У цяперашні час за незаконную рэалізацыю, выкарыстанне і перавозку піратэхнічных вырабаў КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
У частцы перавозкі піратэхнічных вырабаў фізічнымі асобамі неабходна правядзенне праверкі на прадмет наяўнасці ў дзеяннях дадзеных асоб прыкмет складу адміністрацыйнага правапарушэння прадугледжанага арт. 12.7 КоАП (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).
Пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў у грамадскіх месцах, дзеянні правапарушальнікаў могуць быць кваліфікаваны па арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства).
Пры нанясенні піратэхнічнымі вырабамі ў выніку іх прымянення шкоды жыццю і здароўю грамадзян наступае крымінальная адказнасць па розных артыкулах, у залежнасці ад абставін і ступені цяжкасці наступстваў.
Як правіла, выкарыстанне піратэхнічных вырабаў выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку, а таксама прыводзіць да траўматызму, у першую чаргу сярод непаўналетніх. Таму хочацца папярэдзіць, а таксама сказаць паважаным бацькам аб правядзенні імі больш дбайнага кантролю за сваімі дзецьмі напярэдадні Калядных і Навагодніх свят.
Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Пастаўскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі Д.А.Салагуб