ПІРАТЭХНІКА
З набліжэннем Калядных і Навагодніх свят, улічваючы вопыт мінулых гадоў, грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання ажыццяўляецца інтэнсіўнае набыццё піратэхнічных вырабаў з мэтай іх далейшага выкарыстання альбо рэалізацыі.
Аналіз абстаноўкі ў галіне абароту піратэхнічных вырабаў сведчыць аб рэзкім павелічэнні іх патоку ў рэспубліку ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення калядных і навагодніх свят.
Выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, як правіла, выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку, прыводзіць да траўматызму, у першую чаргу, непаўналетніх.
Штогод знаходзяцца грамадзяне, якія ў абыход закона спрабуюць ажыццявіць распаўсюджванне на тэрыторыі раёна піратэхнічных вырабаў сумніўнага паходжання.
Ажыццяўляецца незаконны ўвоз, распаўсюджванне, і, як следства, выкарыстанне гэтай піратэхнікі нашымі грамадзянамі, і што самае страшнае дзецьмі.
Трывожыць факт прыцягнення да распаўсюджвання піратэхнікі непаўналетніх, якіх нелегальныя гандляры небяспечнымі прадметамі выкарыстоўваюць для таго, каб самім пазбегнуць адказнасці за парушэнне ўстаноўленых законам правіл.
З мэтай выяўлення і спынення фактаў незаконнай рэалізацыі піратэхнічных сродкаў, у тым ліку на рынках і ў іншых грамадскіх месцах, а таксама выключэння фактаў іх выкарыстання грамадзянамі тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі штогод праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў.
У мэтах выяўлення і спынення вышэйзгаданых фактаў, органамі ўнутраных спраў Пастаўскага раёна ў перыяд часу з 05.12.2019 года па 10.01.2020 года будзе праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне незаконнай рэалізацыі і выкарыстання піратэхнічных вырабаў. Будзе арганізавана праверка як спецыялізаваных месцаў рэалізацыі піратэхнічных вырабаў, так і іншых магчымых месцаў рэалізацыі (рынкаў, магазінаў і г.д.).
НЕАБХОДНА ПАМЯТАЦЬ
Абарот піратэхнічных вырабаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь магчымы толькі пасля пацвярджэння іх адпаведнасці патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту. Піратэхнічныя вырабы (далей – ПВ) падлягаюць абавязковаму пацвярджэнню ў форме дэкларавання адпаведнасці або сертыфікацыі. У сертыфікаце адпаведнасці (дэкларацыі аб адпаведнасці) указваецца клас небяспекі. Неабходныя дакументы павінны знаходзіцца ў прадаўца.
Да кожнага піратэхнічнага вырабу ў абавязковым парадку павінна быць прыкладзена інструкцыя па прымяненні, якая змяшчае інфармацыю аб тэрміне прыдатнасці, небяспецы і абмежаванні па вобласці прымянення. Тэкст інструкцыі па прымяненні павінен быць выразным і добра чытаемым.
Продаж піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння забараняецца непаўналетнім ва ўзросце да 16 гадоў (п.33.1 Пастановы Саўміна № 703).
За парушэнні правіл абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі ў заканадаўстве РБ прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.
Інфармацыя аб забароне продажу асобных тавараў непаўналетнім асобам размяшчаецца ў месцах продажу гэтых тавараў. Пры ўзнікненні спрэчкі пакупнік абавязаны прад'явіць дакумент, які змяшчае фатаграфію, які пацвярджае яго ўзрост (п.34 Пастановы Саўміна № 703).
У адпаведнасці з Пастановай МНС № 3 прымяненне піратэхнічных вырабаў у будынках (збудаваннях) і памяшканнях забараняецца. Таксама не дапускаецца ладзіць феерверкі і карыстацца піратэхнічнымі вырабамі на тэрыторыі баз адпачынку, дзіцячых аздараўленчых лагераў. Варта адзначыць, што пры правядзенні масавых мерапрыемстваў забараняецца прымяняць піратэхнічныя вырабы.
У цяперашні час за незаконную рэалізацыю, выкарыстанне і перавозку піратэхнічных вырабаў КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
У частцы перавозкі піратэхнічных вырабаў фізічнымі асобамі неабходна правядзенне праверкі на прадмет наяўнасці ў дзеяннях дадзеных асоб прыкмет складу адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 12.7 КоАП (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).
Пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў у грамадскіх месцах, дзеянні правапарушальнікаў могуць быць кваліфікаваны па
арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства).
Пры нанясенні піратэхнічнымі вырабамі ў выніку іх прымянення шкоды жыццю і здароўю грамадзян наступае крымінальная адказнасць па розных артыкулах, у залежнасці ад абставін і ступені цяжкасці наступстваў.
Як правіла, выкарыстанне піратэхнічных вырабаў выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку, а таксама прыводзіць да траўматызму, у першую чаргу сярод непаўналетніх. Таму хочацца перасцерагчы, а таксама сказаць паважаным бацькам аб правядзенні імі больш стараннага кантролю за сваімі дзецьмі напярэдадні Калядных і Навагодніх свят.
Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі
Пастаўскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі
Д.А.Салагуб