Першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Жанна Нарыцына сустрэлася з моладдзю Пастаўскага малочнага завода
Энергія, ідэі і імкненне да развіцця — менавіта так можна
апісаць сустрэчу з маладымі спецыялістамі Пастаўскага малочнага завода! Да іх прыехала
першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Жанна Віктараўна
Нарыцына, дзе зладзілі сапраўдны мазгавы
штурм!
Абмяркоўвалі ўсё, што хвалюе сучасную працоўную моладзь:
як БРСМ дапамагае расці прафесійна?
куды прыкласці сваю ініцыятыву і як увасобіць у жыццё смелыя ідэі?
І, вядома, пагаварылі на звышактуальную тэму — кібербяспека! Разабралі, як не стаць ахвярай кібермахляроў і абараніць сябе ў сетцы. Было шчыра, карысна і вельмі прадуктыўна!