Першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта

Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама

Лютынскі Генадзь Іосіфавіч, каб. 2, тэл. 3 14 05

Пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, падрыхтоўкі і арганізацыі тэрытарыяльнай абароны, фарміравання тэрытарыяльных войскаў, аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, аховы і выкарыстання жывёльнага і расліннага свету.

Каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў з новымі фарміраваннямі (сялянска-фермерскія гаспадаркі, асацыяцыі, акцыянерныя таварыствы, аб'яднанні і да т.п.).

Забеспячэнне фарміравання інвестыцыйнай палітыкі, прагнозных паказчыкаў развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці, валавога рэгіянальнага прадукту, ажыццяўленне кантролю за іх рэалізацыяй.

Забеспячэнне, падбор і расстаноўка кадраў, адаптацыя і замацаванне маладых спецыялістаў і маладых рабочых у арганізацыях аграпрамысловага комплексу.

Ажыццяўленне кантролю за выкананнем суадносін паміж тэмпамі росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы, выкананнем тэрмінаў яе выплаты ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне арганізацый аграпрамысловага комплексу.

Ажыццяўленне кантролю за аховай працы і тэхнікай бяспекі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу.

Ажыццяўленне кантролю за выкананнем адміністрацыйных працэдур па заявах зацікаўленых асоб па курыруемым напрамку дзейнасці.

Разгляд і ажыццяўленне кантролю за разглядам зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі.

Кіраўніцтва ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Структурныя падраздзяленні райвыканкама:

  • аддзел землеўпарадкавання.

Пытанні:

  • дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Пастаўскі лясгас» (акрамя пытанняў пастаўкі дроў арганізацыям і насельніцтву);
  • адкрытага акцыянернага таварыства (далей – ААТ) «Пастаўскі льнозавод»;
  • ААТ «Пастаўскі малочны завод»;
  • іншых арганізацый розных форм уласнасці курыруемых галін;
  • Пастаўскай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін;
  • дзяржаўнай лячэбна-прафілактычнай установы «Пастаўская раённая ветэрынарная станцыя»;
  • філіяла «Пастаўская племстанцыя» рэспубліканскага вытворчага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства па племянной справе «Віцебскае племпрадпрыемства»;
  • Пастаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
  • асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
  • садоўніцкіх таварыстваў грамадзян;
  • Пастаўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»;
  • галіновых прафсаюзаў.

Кіраўніцтва калегіямі, камісіямі:

  • калегіяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама;
  • раённай надзвычайнай проціэпізаатычнай камісіяй;
  • пастаянна дзеючай спецыяльнай камісіяй па разглядзе работы карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў;
  • камісіяй па разглядзе работы карыстальнікаў рыбалоўных угоддзяў.