Рэалізацыя Указа № 345

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2017 № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання»


Па тлумачэнні па Указе № 345 вы можаце звярнуцца:

— па тэл. 31396 (спецыялісты аддзела эканомікі Пастаўскага райвыканкама)

— па тэл. 41892 (кантрольны аддзел Падатковай інспекцыі па Пастаўскім раёне)


Рэалізацыя Указа № 345

22 верасня 2017 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 345 ”Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання“.

Рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 21 лістапада 2017 года № 226 ”Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345“, зацверджаны вычарпальны пералік сельскіх населеных пунктаў і тэрыторый і малых гарадскіх паселішчаў.

Сфера дзеяння Указа

Дзеянне Указа распаўсюджваецца на (падп. 1.1 п. 1 Указа):

Суб'ект Тэрыторыя Дзейнасць

Індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы

Сельская мясцовасць.

Даведачна

Тэрыторыя сельскай мясцовасці — тэрыторыя Рэспублікі Беларусь, за выключэннем тэрыторыі пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў з сярэднегадавой колькасцю насельніцтва больш за 2 тыс. чалавек (абзац 5 падп. 1.7 п. 1 Указа)

Рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне

Індывідуальныя прадпрымальнікі і мікраарганізацыі.

Даведачна

Мікраарганізацыя — юрыдычная асоба з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны месяц не больш за 15 чалавек (абзац 4 падп. 1.7 п. 1 Указа)

Малыя гарадскія паселішчы.

Даведачна

Тэрыторыя малых гарадскіх паселішчаў — тэрыторыя пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў, сярэднегадавая колькасць насельніцтва на якой складае больш за 2 тыс. чалавек, але не перавышае 10 тыс. чалавек (абзац 6 падп. 1.7 п. 1 Указа)

Грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне

Дзеянне Указа не распаўсюджваецца на рознічны гандаль аўтамабільным палівам, транспартнымі сродкамі, ювелірнымі і бытавымі вырабамі з каштоўных металаў і камянёў, а таксама на бытавыя паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў (п. 2 Указа).

Падатковыя льготы

Ільгота Умовы прадастаўлення Каментарый

Абароты па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), якія ўзнікаюць адпаведна ад дзейнасці на тэрыторыі сельскай мясцовасці і ад дзейнасці на тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў, вызваляюцца ад ПДВ (абзац 2 падп. 1.1 п. 1 Указа)

У ІП і юрыдычных асоб для прымянення вызвалення ад ПДВ размеркаванне падатковых вылікаў па ПДВ ажыццяўляецца метадам паасобнага ўліку (абзац 2 часткі чацвёртай падп. 1.2 п. 1 Указа).

Ільготы могуць быць рэалізаваны ІП і юрыдычнай асобай пры ўмове вядзення ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку паасобнага ўліку абаротаў (выручкі, даходаў) па (ад) рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), на якія распаўсюджваюцца ільготы (частка другая падп. 1.2 п. 1 Указа)

У ІП і юрыдычных асоб не падлягаюць выліку сумы ПДВ па таварах, якія ёсць у астатках на дату, з якой абароты па рэалізацыі такіх тавараў (тавараў, вырабленых з выкарыстаннем тавараў, якія былі ў астатках) вызваляюцца ад ПДВ згодна з абзацам 2 падп. 1.1 п. 1 Указа

Прыбытак ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), атрыманы адпаведна ад дзейнасці на тэрыторыі сельскай мясцовасці і ад дзейнасці на тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў, абкладаецца падаткам на прыбытак па стаўцы 6 % (абзац 3 падп. 1.1 п. 1 Указа)

Ільготы могуць быць рэалізаваны ІП і юрыдычнай асобай пры ўмове вядзення ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку паасобнага ўліку абаротаў (выручкі, даходаў) па (ад) рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), на якія распаўсюджваюцца ільготы, а таксама затрат (выдаткаў) па вытворчасці і (або) рэалізацыі гэтых тавараў (работ, паслуг) (частка другая падп. 1.2 п. 1 Указа)

Даходы ад дзейнасці на адпаведных тэрыторыях, паменшаныя на суму падатковых вылікаў, якія прымяняюцца паслядоўна ў адпаведнасці з арт. 168, 164–166 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — ПК), абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асоб па стаўцы 6 %, калі ІП, якія іх атрымліваюць, з'яўляюцца плацельшчыкамі гэтага падатку (абзац 4 падп. 1.1 п. 1 Указа)

Ільготы могуць быць рэалізаваны ІП і юрыдычнай асобай пры ўмове вядзення ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку паасобнага ўліку абаротаў (выручкі, даходаў) па (ад) рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), на якія распаўсюджваюцца ільготы, а таксама затрат (выдаткаў) па вытворчасці і (або) рэалізацыі гэтых тавараў (работ, паслуг) (частка другая падп. 1.2 п. 1 Указа)

Гаворка ідзе пра прафесійныя, стандартныя, сацыяльныя, маёмасныя падатковыя вылікі

Стаўка адзінага падатку за месяц для ІП, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі гэтага падатку і ажыццяўляюць дзейнасць на адпаведных тэрыторыях, прызнаваную аб'ектам падаткаабкладання адзіным падаткам, складае 1 БВ (абзац 5 падп. 1.1 п. 1 Указа).

Акрамя таго, не прымяняецца норма п. 9 арт. 299 ПК аб тым, што пры перавышэнні валавой выручкі над 40-кратнай сумай адзінага падатку за адпаведны справаздачны перыяд ІП вылічаецца даплата адзінага падатку ў памеры 5 % з сумы такога перавышэння (частка трэцяя падп. 1.2 п. 1 Указа)

Для ІП, якія аказваюць бытавыя паслугі, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку, палажэнні абзаца 5 падп. 1.1 п. 1 Указа прымяняюцца ў дачыненні да аказання бытавых паслуг насельніцтву згодна з дадаткам да Указа

Вызваляюцца ад падатку на нерухомасць, зямельнага падатку, арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці:

1) размешчаныя на тэрыторыі сельскай мясцовасці капітальныя будынкі (будынкі, збудаванні), якія з'яўляюцца гандлёвымі аб'ектамі, аб'ектамі грамадскага харчавання, аб'ектамі бытавога абслугоўвання альбо часткі якіх з'яўляюцца такімі аб'ектамі, і зямельныя ўчасткі, на якіх знаходзяцца названыя капітальныя будынкі (будынкі, збудаванні), у юрыдычных асоб пры ўмове ажыццяўлення імі ў каляндарным месяцы дзейнасці на тэрыторыі сельскай мясцовасці ў гэтых капітальных будынках (будынках, збудаваннях);

2) размешчаныя на тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў капітальныя будынкі (будынкі, збудаванні), якія з'яўляюцца аб'ектамі грамадскага харчавання, аб'ектамі бытавога абслугоўвання альбо часткі якіх з'яўляюцца такімі аб'ектамі, і зямельныя ўчасткі, на якіх знаходзяцца названыя капітальныя будынкі (будынкі, збудаванні), у мікраарганізацый пры ўмове ажыццяўлення імі ў каляндарным месяцы дзейнасці на тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў у гэтых капітальных будынках (будынках, збудаваннях) (абзацы 6–8 падп. 1.1 п. 1 Указа)

Ільготы прадастаўляюцца па капітальным будынку (будынку, збудаванні) і зямельным участку ў цэлым незалежна ад напрамку выкарыстання (невыкарыстання) іх частак, якія не адносяцца да аб'ектаў, названых у абзацах 6–8 падп. 1.1 п. 1 Указа. Пры гэтым ільготы па падатку на нерухомасць прадастаўляюцца ў квартале, у якім юрыдычная асоба мае права на льготу (частка пятая падп. 1.2 п. 1 Указа)

Іншыя льготы

У ліку іншых (нефіскальных) ільгот Указ прадугледжвае, што капітальныя будынкі (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, могуць адчужацца ІП і юрыдычным асобам на платнай аснове для ажыццяўлення рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, аказання бытавых паслуг насельніцтву на тэрыторыі сельскай мясцовасці і (або) малых гарадскіх паселішчаў без правядзення аўкцыёну па рыначным кошце і без наяўнасці дакументаў, якія сведчаць дзяржаўную рэгістрацыю іх стварэння і ўзнікнення правоў на такія аб'екты (падп. 1.6 п. 1 Указа).

Абмежаванне, устаноўленае п. 4 арт. 26 Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2014 № 128-З «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь» у адпаведнасці з Указам, які каментуецца, не распаўсюджваецца на юрыдычных асоб, доля якіх у аб'ёме рознічнага тавараабароту харчовых тавараў у межах раёнаў, у якіх размешчаны прыналежныя ім гандлёвыя аб'екты, за папярэдні фінансавы год перавышае 20 %. Указаныя юрыдычныя асобы маюць права набываць, арандаваць на тэрыторыі сельскай мясцовасці ў межах гэтых раёнаў дадатковую гандлёвую плошчу для ажыццяўлення рознічнага гандлю або здзяйсняць іншыя дзеянні, накіраваныя на павелічэнне такой плошчы (падп. 1.5 п. 1 Указа).

Таксама Указ вызваляе юрыдычных асоб і ІП ад выканання некаторых патрабаванняў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 27.08.2008 № 429-З «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту».

Суб'ект Ільгота Каментарый

Юрыдычныя асобы

Маюць права ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напіткамі:

а) у размешчаных на тэрыторыі сельскай мясцовасці магазінах і (або) павільёнах з гандлёвай плошчай менш за 50 м²;

б) з выкарыстаннем на тэрыторыі сельскай мясцовасці аўтамагазінаў незалежна ад наяўнасці ў гэтай юрыдычнай асобы магазіна і (або) павільёна, у якіх ажыццяўляецца рознічны гандаль алкагольнымі напіткамі, пры ўмове выканання ўзгодненых з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам маршруту руху такога аўтамагазіна і асартыментнага пераліку тавараў (падп. 1.3 п. 1 Указа)

Ільгота прадастаўляецца пры ўмове выканання іншых абмежаванняў у галіне абароту алкагольных напіткаў, устаноўленых заканадаўствам

Індывідуальныя прадпрымальнікі

Маюць права ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напіткамі ў размешчаных на тэрыторыі сельскай мясцовасці магазінах і (або) павільёнах незалежна ад гандлёвай плошчы такіх магазінаў і (або) павільёнаў (падп. 1.4 п. 1 Указа)

Ільгота прадастаўляецца пры ўмове выканання іншых абмежаванняў у галіне абароту алкагольных напіткаў, устаноўленых заканадаўствам