Учора ў раённым Доме культуры павіншавалі педагогаў Пастаўшчыны з надыходзячым прафесійным святам. Са словамі падзякі за нялёгкую працу да іх звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Грачанік. Лепшым прадстаўнікам галіны ўручылі граматы і падзякі.



