Печ у лазні і дома, у чым адрозненне?

З надыходам халадоў грамадзяне, якія пражываюць у прыватных дамах, пачынаюць задумвацца аб тым, якой павінна быць бяспечная ацяпляльная печ. Печнае абсталяванне з'яўляецца аб'ектам павышанай пажарнай небяспекі. Пажары, звязаныя з няспраўнасцямі або няправільнай эксплуатацыяй печаў, прыводзяць да значнай матэрыяльнай шкоды, нярэдка на такіх пажарах гінуць людзі. Але ёсць і тыя печы, што топяцца незалежна ад сезона, і гаворка ідзе пра лазні. На дадзены момант на тэрыторыі Пастаўскага раёна адбылося 8 пажараў па прычыне няправільнай эксплуатацыі, мантажу і ўладкавання пячнога ацяплення. () з іх загарэліся ў лазні. Дык ці ёсць якія паблажкі для печаў у лазні і ў чым адрозненне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца печам у доме? Адказ просты, ніякіх адрозненняў няма!

І каб пазбегнуць бяды, дастаткова выконваць наступныя найпрасцейшыя правілы бяспекі:

- у печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен мець добрую цягу і быць пабелены вапнавым растворам. Робіцца гэта для таго, каб на белым фоне можна было заўважыць расколіны, якія з'яўляюцца з часам;

- у ацяпляльны сезон чысціце комін ад сажы не менш за адзін раз у ацяпляльны сезон, але варта ўлічваць і тое, чым вырабляецца топка печы, калі ў печы паліцца смецце альбо іглічныя пароды дрэў, то чысціць печ трэба часцей;

- печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянага мура або раздзелку;

- каб выпадкова выпаўшыя гарачыя вуглі не прывялі да пажару, прыбіце перад топкай на падлогу з гаручага матэрыялу металічны ліст памерамі не менш за 50х70 см альбо выканайце ўчастак падлогі названага памеру з негаручага матэрыялу. Напрыклад, можна выканаць з негаручай цэглы;

- ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры распальванні лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;

- не пакідайце адкрытымі топачныя дзверцы і печ, якая топіцца, без нагляду – гэта прамы шлях да пажару;

- трымайце не менш чым у паўтара метрах ад печы адзенне, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы;

- шлак і попел неабходна выдаляць у спецыяльна адведзенае для іх бяспечнае месца і заліваць вадой;

- не пакідайце без нагляду печ, якая топіцца, і не дазваляйце дзецям самастойна іх распальваць.

Не малую небяспеку ў перыяд эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання ўяўляе нябачны вораг – угарны газ. Карыстаючыся газавымі калонкамі або печамі, неабходна памятаць, што ўгарны газ не мае колеру і пах. Ён утвараецца пры любых відах гарэння, а таксама ўтрымліваецца ў складзе выхлапных газаў. Першая прыкмета – чалавек пачынае адчуваць галаўны боль і ўдушша. Пры высокай канцэнтрацыі надыходзіць страта прытомнасці і параліч. А калі канцэнтрацыя газу ў паветры больш за 1,2 % – чалавек памірае за некалькі секунд.

Для таго, каб не атрымаць атручванне ўгарным газам, помніце, што нельга заўчасна закрываць засланку печаў, г.зн. пакуль вуглі цалкам не прагараць. Пры гэтым тапіць печ трэба не менш чым за дзве гадзіны перад адыходам да сну.