Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Пастаўшчыны, ветэраны галіны!
Сёння — свята тых, хто працуе на палях,
фермах, перапрацоўчых прадпрыемствах, хто каардынуе працэсы вытворчасці і
клапоціцца аб паляпшэнні якасці прадукцыі. Менавіта механізатары,
жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі перапрацоўчай прамысловасці
сваёй самаадданай працай забяспечваюць харчовую бяспеку краіны і дабрабыт
кожнай сям’і.
Ваша работа складаная. Шмат выпрабаванняў пасылае надвор’е. Але вы навучыліся пераадольваць цяжкасці. Вось і сёлета вырасцілі добры ўраджай зерневых і зернебабовых, рапсу, кукурузы, нарыхтавалі неабходную колькасць кармоў. . Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў .