Адказнасць за выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў без дазволу
Для такіх апаратаў прадугледжаны асаблівы парадак выканання палётаў: патрабуецца дазвол выкарыстання паветранай прасторы, для чаго трэба падаваць заяўку ў адпаведныя органы Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху Рэспублікі Беларусь (Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь) на выкарыстанне такой прасторы.
Палёты беспілотнікаў ажыццяўляюцца ў зоне абмежаванняў – паветранай прасторы ўстаноўленых памераў, у межах якой палёты паветраных суднаў абмежаваны пэўнымі ўмовамі.
Такія абмежаванні ўстаноўлены, каб выключыць беспарадачны і некантралюемы рух беспілотнікаў, у тым ліку – не дапусціць пагрозы для бяспечных палётаў паветранага транспарту авіяцыйнай бяспекі.
Несанкцыянаванае выкарыстанне паветранай прасторы ўладальнікамі і карыстальнікамі беспілотных лятальных апаратаў, у тым ліку ў межах забароненых зон, можа пагоршыць бяспеку палётаў і авіяцыйную бяспеку, а таксама пагражаць жыццю, здароўю і маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб.
Выкарыстоўваць беспілотныя лятальныя апараты без афармлення адпаведных дазволаў забаронена.
У іншым выпадку вам пагражае адміністрацыйная адказнасць па арт.18.35 КаАП РБ у выглядзе папярэджання або штрафу: на фізічную асобу – да 20 базавых велічынь, на юрыдычных асоб – да 50 базавых велічынь. За паўторнае на працягу года: на фізічную асобу – ад 10 да 50 базавых велічынь, на юрыдычных асоб – ад 20 да 100 базавых велічынь
Начальнік ААПП Пастаўскага РАУС
Павел Нагановіч