Адкрыты дыялог: у райвыканкаме прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўнікоў дэлегацый, журы і арганізатараў фестывалю.
Сустрэча прайшла ў канструктыўнай і адкрытай атмасферы. Прадстаўнікі СМІ атрымалі магчымасць напрамую звярнуцца да арганізатараў і ганаровых гасцей з пытаннямі, якія датычацца правядзення фестывалю, конкурснай праграмы, крытэрыяў ацэнкі выступленняў і культурнага абмену паміж краінамі-ўдзельніцамі.
У сваю чаргу, кіраўнікі дэлегацый падзяліліся ўражаннямі аб прыёме, узроўні арганізацыі і атмасферы свята, адзначыўшы высокі прафесіяналізм беларускіх калег. Члены журы расказалі аб тонкасцях конкурснага адбору і важнасці захавання народных традыцый.