АДПАЧЫНАК КАЛЯ ВАДЫ

 

Што за летні адпачынак без купання? Туга, ды і толькі. Асабліва калі сонейка прыпякае, прахалодная вада сажалкі або рэчкі, возера або вадасховішча так і вабіць, так і запрашае акунуцца.

Акунуцца і паплаваць – гэта добра, нават карысна. Але дробязі, пра якія і дзеці, і дарослыя часцяком забываюць, могуць сапсаваць усё задавальненне.

Сумная статыстыка сведчыць, што ў нашай краіне пры купанні штогод вада забірае каля 200 чалавечых жыццяў. Вось чаму першай умовай бяспечнага адпачынку на вадзе з'яўляецца ўменне плаваць.

Чалавек, які добра ўмее плаваць, адчувае сябе на вадзе ўпэўнена і спакойна, а ў выпадку неабходнасці можа смела дапамагчы таварышу, які трапіў у бяду. На жаль, адпачынак на вадзе не заўсёды абыходзіцца без няшчасных выпадкаў. А для бяспечнага адпачынку МНС нагадвае: купайцеся ў спецыяльна адведзеных месцах.