Адпачынак людзей залатога ўзросту з Пастаўскім РАНС!
Хто сказаў, што чалавек на пенсіі становіцца нікому не патрэбным і не актыўным? Напярэдадні міжнароднага дня пажылога чалавека работнікі Пастаўскага РАНС сумесна з супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва гарадскога пасёлка Лынтупы змаглі арганізаваць мініяцюрнае свята, якое пакінула ў сэрцах «залатых людзей» прыемныя ўспаміны на доўгія гады.
Але свята прайшло не толькі займальна, але і з велізарнай карысцю. Зрабіўшы лагічнае заключэнне, аб неабходнасці ўмацавання імунітэту ў асенні перыяд часу, першым было вырашана правесці – гэта фізкультхвілінку на свежым паветры, сумесна з работнікам РАНС. Далей пачаўся мазгавы штурм па правілах пажарнай бяспекі. На пазнавальным макеце печы бабулі ахвотна знаходзілі недахопы і з лёгкасцю маглі растлумачыць іх сутнасць. Таксама вопытныя гаспадыні змаглі ўразіць і ведамі пажарнай бяспекі ў побыце. Самыя бясстрашныя, не пабаяліся і заданняў з элементамі баявой адзення МНС, тым самым атрымаўшы салодкі прыз. У знак павагі носьбітаў статусу «залатога ўзросту» былі ўручаны і памятныя прызы кожнаму ўдзельніку мерапрыемства.
Жыхары адчулі цеплыню і клопат навакольных іх людзей, а за адно і засвоілі для сябе пару не мудрагелістых правіл пажарнай бяспекі.