Аддзяленне крымінальнага вышуку (АКВ)

Аддзяленне крымінальнага вышуку (АКВ)

Начальнікам аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі АУС Пастаўскага райвыканкама з'яўляецца Шыман Дзмітрый Юр'евіч р.т.41-4-03, м.т.+375297139029. У выпадку наяўнасці ў Вас інфармацыі аб асобах, якія здзяйсняюць, здзейснілі альбо падрыхтоўваюць здзяйсненне злачынства; інфармацыі аб асобах, якія знаходзяцца ў вышуку; альбо ў Вас маецца іншая аператыўна-значная інфармацыя просьба неадкладна паведаміць пра гэта ў АКВ альбо па тэл. 102.

Асобы, якія знаходзяцца ў вышуку як без вестак зніклыя:

1


Аксененка Аляксандр Анатольевіч 24.10.1966г.н., ураджэнец Украіны, г. Чарнігаў, раней пражываў у г. Паставы, 16.03.2001г. набыў білет да г. Мінска, адкуль меў намер адправіцца на Украіну да сваіх сваякоў, пасля чаго яго месцазнаходжанне не вядома да цяперашняга часу.





1


Врублеўскі Антон Іосіфавіч 12.12.1921 г.н., ураджэнец г.п. Варапаева Пастаўскага р-на, раней пражываў па адрасе: Пастаўскі р-н, г.п. Варапаева, які раніцай 22.08.2001 г. пайшоў з дому і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не вядома. Меў намер адправіцца на веласіпедзе ў лес, паблізу г.п. Варапаева, па грыбы.






1


Бучнева Алена Паўлаўна 02.08.1928 г.н., ураджэнка г. Паставы, раней пражывала ў г. Паставы, 23.10.2001г. каля 13 гадзін пайшла з бальніцы ў в. Камаі Пастаўскага р-на, дзе знаходзілася на лячэнні і да цяперашняга часу яе месцазнаходжанне не вядома.






1


Клянцэвіч Станіслаў Казіміравіч 17.05.1958 г.н., ураджэнец в. Кашыцы, Пастаўскага р-на, раней пражываў па адрасе: Пастаўскі р-н, в. Кашыцы, які 06.06.2002 г. каля 14 гадзін размаўляў з мясцовай жыхаркай, ад якой пайшоў і яго месцазнаходжанне да цяперашняга часу не вядома.






1


Зарэцкі Мікалай Міхайлавіч 19.02.1953 г.н., ураджэнец г.п. Варапаева Пастаўскага раёна, раней пражываў у г.п. Варапаева, 16.10.2003г. знаходзячыся ў сваіх знаёмых у в. Белае Пастаўскага р-на, каля 20 гадзін 30 хвілін пайшоў дадому ў бок г.п. Варапаева Пастаўскага раёна і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не вядома.






1


Каробка Алена Афінагееўна 18.01.1971 г.н., ураджэнка в. Врэецеі Пастаўскага р-на, раней пражывала па адрасе: Пастаўскі р-н, в. Стары Двор, 22.08.2008г. каля 21 гадзіны пайшла з дому і да цяперашняга часу яе месцазнаходжанне не вядома.






1


Ластоўскі Аляксандр Венанцьевіч 27.12.1976 г.н., ураджэнец г. Паставы, раней пражываў па адрасе: Пастаўскі р-н, в. Станялевічы, 17.07.2009г. каля 18-19 гадзін купаўся на воз. Надозерскае, паблізу в. Калоўцы Пастаўскага р-на, пасля чаго яго месцазнаходжанне не вядома да цяперашняга часу.






1


Палкін Генадзь Пятровіч 01.01.1940 г.н., ураджэнец в. Копысь, Аршанскага р-на, раней пражываў у г. Паставы 29.08.2011г., каля 21 гадзіны 10 хвілін пайшоў з дому на Чыгуначны вакзал г. Паставы, для накіравання ў г. Магілёў да сваіх сваякоў і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не вядома.





1


Мазны Мікалай Рыгоравіч 14.03.1941 г.н., ураджэнец Украіны, раней пражываў в. Даравое Пастаўскага р-на, які 04.09.2011г. каля 10 гадзін 30 хвілін пайшоў з дому ў лес па грыбы і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не вядома.






1


Паўловіч Уладзімір Уладзіміравіч 02.06.1948 г.н., ураджэнец в. Барсучы Мох, Пастаўскага р-на, раней пражываў па адрасе: Пастаўскі р-н, в. Турлы, які 18.04.2012г. каля 18 гадзін выйшаў з дому на аўтобус для накіравання ў г. Паставы на Чыгуначны вакзал, для наступнага накіравання ў г. Глыбокае і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не вядома.






1


Міхайленка Павел Валер'евіч 12.09.1977 г.н., ураджэнец Рэчыцкага раёна, в. Ліскі., раней пражываў па адрасе: Пастаўскі р-н, в. Веранькі, які 20.06.2012г. каля 18 гадзін купаўся на воз. Воранец, паблізу в. Пятроўшчына Пастаўскага р-на, вырашыў пераплысці на супрацьлеглы бераг, пасля чаго яго месцазнаходжанне не вядома да цяперашняга часу.






1


Садоўскі Анатоль Рычардавіч 01.01.1967 года нараджэння, жыхар в. Лашукі Пастаўскага раёна, які ў кастрычніку 2000 года выехаў з Рэспублікі Беларусь на заробкі ў Расійскую Федэрацыю, Тульская вобласць, г. Новамаскоўск, месцазнаходжанне яго не вядома.






1


Дубовік Патрык Рычардавіч 22.07.1975 года нараджэння, ураджэнец Латвійскай Рэспублікі, г. Рыга, зарэгістраваны па адрасе: Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Паставы, вул. Ленінская д. 168, у 2015 годзе з'ехаў на заробкі ў краіны ЕС, з 06.05.2018 года перастаў выходзіць на сувязь знаходзячыся ў Каралеўстве Данія.








Супрацоўнікі АУР нагадваюць: амаль кожнае злачынства здзяйсняецца з прычыны бестурботнага стаўлення да захаванасці сваёй маёмасці саміх пацярпелых і нізкага ўзроўню абароненасці месцаў яе захоўвання. Злодзеі любяць лёгкую нажыву. Нават найпрасцейшыя меры засцярогі дапамогуць Вам захаваць Вашу маёмасць:

- не пакідайце ключы ад уваходных дзвярэй у патаемных месцах (пад дыванком, у паштовай скрыні);

- не пакідайце без нагляду Вашу маёмасць (мабільныя тэлефоны, веласіпеды, сумкі) нават калі Вам здаецца на непрацяглы перыяд часу або ў асяроддзі «знаёмых» Вам людзей;

- абсталюйце жыллё, гараж і дваровыя пабудовы надзейнымі замыкаючымі прыладамі, сродкамі ахоўнай сігналізацыі, пакідаючы сваё жыллё, нават на «хвіліны» замыкайце дзверы на замок, знаходзячыся дома і займаючыся хатнімі справамі, замкніце ўваходныя дзверы знутры;

- не пакідайце веласіпеды каля магазінаў, у пад'ездах, у дварах дамоў без нагляду. Веласіпед абсталюйце замыкаючай прыладай;

- наяўнасць кодавай дзверы ў пад'ездзе не гарантуе захаванасці Вашай маёмасці;

- калі да Вас спрабуюць зайсці людзі, якія прадстаўляюцца работнікамі аддзела сацыяльнай абароны, жыллёва-эксплуатацыйных службаў, паштовым кур'ерам альбо іншыя асобы, якіх Вы не выклікалі, патрабуйце ў іх прад'яўлення дакументаў, пасля чаго патэлефануйце ў адпаведную арганізацыю і ўдакладніце, ці працуе ў іх такі супрацоўнік і дзе ён павінен знаходзіцца ў дадзены час.

У многіх выпадках зламыснікі прапануюць, у тым ліку наведваючы грамадзян па месцы жыхарства, набыць якія-небудзь рэчы, лекі па цэнах ніжэйшых за рынкавыя, у рэчаіснасці каштуючыя нашмат менш. Таму:

- не ўступайце ў размову з асобамі, якія прапануюць Вам зняць псуту;

- не купляйце ў незнаёмых людзей з рук электрабытавыя і іншыя тавары;

- не разменьвайце грашовыя купюры староннім;

- ні пад якой падставай не перадавайце свае грошы незнаёмым асобам для аказання імі паслуг у набыцці кватэры, аўтамашыны, будаўнічых матэрыялаў, паліва, прадуктаў харчавання і іншых рэчаў, вытворчасці якіх-небудзь работ, у мэтах спрыяльнага вырашэння пытання з службовымі асобамі аб непрыцягненні да адказнасці, здачы экзаменаў, вырашэнні жыллёвага пытання і гэтак далей;

- не давайце ў доўг буйныя сумы грошай без належнага юрыдычнага афармлення і сведак.