Аддзел па адукацыі Пастаўскага райвыканкама – у ліку лепшых у вобласці
У канцы студзеня ў Віцебску на пасяджэнні калегіі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама па падвядзенні вынікаў работы сістэмы за 2025 год былі названы лепшыя ўстановы Віцебшчыны: дзіцячыя сады, школы, цэнтры дадатковай і спецыяльнай адукацыі і інш., размешчаныя ў горадзе і сельскай мясцовасці. У лік узнагароджаных трапіў і аддзел па адукацыі Пастаўскага райвыканкама.
Ён перамог у намінацыі «Лепшае структурнае падраздзяленне гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у г. Віцебску, якія ажыццяўляюць дзяржаўныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі». Разам з ганаровай граматай упраўлення начальнік аддзела Павел Трава атрымаў сертыфікат абласнога выканаўчага камітэта на суму 20 тысяч рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы падраздзялення.
Чытаць падрабязней