Асвяжальная экскурсія ў Пастаўскі РАНС
Ратавальнікі Пастаў зноў расчынілі свае дзверы для выхаванцаў аздараўленчых лагераў. Падчас экскурсіі жадаючыя змаглі прымерыць баявое адзенне ратавальніка і адчуць частку той адказнасці, што ляжыць на плячах звычайнага чалавека, які кожны дзень рызыкуе жыццём дзеля іншых.
Падыхаць адным паветрам з ратавальнікамі, паглядзець побыт і пасядзець у кабіне пажарнай тэхнікі ад жадаючых, як заўсёды, не было адбою. Знайсці пацярпелага ў дымакамеры было вясёлым квэстам для навучэнцаў, аднак, нават самыя юныя экскурсанты разумелі, што ў суровых рэаліях не ўсё так гладка і лёгка.
Няхай у гэтыя спякотныя дні на небе не відаць хмар, дзяцей выратаваў ад спёкі асвяжальны «дождж» ад ратавальнікаў Пастаў. Усе атрымалі шквал станоўчых эмоцый