Асаблівасці перасылкі фізічнымі асобамі лекавых сродкаў у міжнародных паштовых адпраўленнях
Асаблівасці перасылкі фізічнымі асобамі лекавых сродкаў у міжнародных паштовых адпраўленнях
У сувязі з паступаючымі ў Віцебскую мытню зваротамі па пытанні перамяшчэння фізічнымі асобамі лекавых сродкаў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС) шляхам іх перасылкі ў міжнародных паштовых адпраўленнях (далей – МПА) паведамляем наступнае.
Заканадаўствам ЕАЭС і Рэспублікі Беларусь дапускаецца перамяшчэнне фізічнымі асобамі лекавых сродкаў для асабістага карыстання шляхам іх перасылкі ў МПА, за выключэннем ніжэйпаказаных катэгорый лекавых сродкаў.
Так, пры перасылцы лекавых сродкаў у МПА неабходна ўлічваць, што Законам Рэспублікі Беларусь Аб абарачэнні лекавых сродкаў забаронены ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь неякасных, фальсіфікаваных лекавых сродкаў, а таксама лекавых сродкаў з мінулым тэрмінам прыдатнасці.
Акрамя таго, забаронена перасылаць у МПА лекавыя сродкі, у склад якіх уваходзяць псіхатропныя або наркатычныя рэчывы, уключаныя ў раздзел 2.12 дадатку 2 да Рашэння № 30 Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 21 красавіка 2015 г. № 30 «Аб мерах нетарыфнага рэгулявання», а таксама ў рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю ў Рэспубліцы Беларусь.
Таксама забарона на перасылку ў МПА лекавых сродкаў, у склад якіх уваходзяць псіхатропныя або наркатычныя рэчывы, устаноўлена правіламі аказання паслуг паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь.
Звяртаем увагу на тое, што перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС, у тым ліку перасылка ў МПА, забароненых лекавых сродкаў можа пацягнуць за сабой адміністрацыйную і (або) крымінальную адказнасць.
Такім чынам, каб пазбегнуць парушэнняў заканадаўства пры планаванні перасылкі ў МПА лекавых сродкаў рэкамендуем загадзя праверыць, ці ўтрымліваюць яны псіхатропныя або наркатычныя рэчывы, забароненыя да перасылкі ў МПА.
Дадаткова рэкамендуем перамяшчаць лекавыя сродкі ў завадской упакоўцы з мэтай магчымасці ідэнтыфікацыі і ўстанаўлення іх складу.
Па матэрыялах Віцебскай мытні
Глядзець усё