Асноўныя правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення
Перад пачаткам ацяпляльнага сезона коміны і печы павінны быць ачышчаны ад сажы (ачыстка праводзіцца не радзей:
аднаго разу ў 3 месяцы – для ацяпляльных печаў;
аднаго разу ў 2 месяцы – для печаў і ачагоў бесперапыннага дзеяння;
аднаго разу ў 1 месяц – для кухонных пліт і іншых печаў бесперапыннай (доўгачасовай) топкі);
печы, паверхні труб і сцен, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць спраўнымі, без расколін, а на гарышчах – атынкаваны і пабелены для візуальнага кантролю з'яўлення расколін і дэфектаў;
топка печаў павінна спыняцца не менш чым за 2 гадзіны да адыходу пражываючых да сну;
попел і шлак, выграбаемыя з топак, павінны быць праліты вадой і выдалены ў месца, размешчанае на адлегласці не менш за 15 м ад будынкаў (збудаванняў). Пры немагчымасці адвесці месца на адлегласці не менш за 15 м ад будынкаў (збудаванняў) дапускаецца складаць попел, шлак у кантэйнерах, выкананых з негаручых матэрыялаў, з шчыльна закрываным вечкам, якія павінны размяшчацца на адлегласці не менш за 6 м ад будынкаў (збудаванняў).
Пры эксплуатацыі пячнога ацяплення не дапускаецца:
ажыццяўляць топку няспраўных печаў;
прымяняць для распальвання печы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;
выкарыстоўваць для топкі печаў дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі;
тапіць печы з адкрытымі дзверцамі;
перакальваць печы;
пакідаць без нагляду печы, якія топяцца, а таксама даручаць нагляд за імі дзецям;
тапіць вуглём, коксам і газам печы, не прызначаныя для гэтых відаў паліва;
эксплуатаваць печ пры адсутнасці стацыянарнай абароны падлогі з гаручых матэрыялаў негаручым ліставым або плітным матэрыялам памерамі не менш за 0,7 x 0,5 м, які размяшчаецца доўгім бокам уздоўж печы.