‼️Паводле аператыўных звестак АСВОД, за мінулы тыдзень патанулі 20 чалавек
Толькі за мінулыя суткі на вадзе патанулі 6 чалавек, з іх 1 дзіця. Большасць сітуацый адбыліся ў Мінскай (4) і Магілёўскай (4) абласцях.
У аператыўных зводках – людзі рознага ўзросту, рознага ўзроўню дастатку і рознага стаўлення да жыцця. Следчыя і эксперты ўстанаўліваюць дакладныя прычыны ўсіх трагедый. Аднак, часцей за ўсё нават слоў відавочцаў дастаткова, каб зразумець, якім чынам маглі развівацца падзеі: ужыванне алкаголю, жаданне паказаць выдатныя фізічныя магчымасці, няёмкасць. У агульных словах – грэбаванне элементарнымі мерамі бяспекі.
Ратавальнікі МНС і АСВОДа нагадваюць:
❗️купанне на неабсталяваных пляжах – небяспечна!
❗️ўжываць алкаголь хай і ў маленькіх дозах падчас адпачынку – недапушчальна!
❗️дзяцей ні на секунду нельга пакідаць без нагляду!
❗️калі хтосьці тоне, трэба неадкладна тэлефанаваць ратавальнікам па нумарах 101 або 112!
Калі ласка, абавязкова пагаварыце пра бяспеку з вашымі сваякамі, сябрамі ці знаёмымі, калі яны адпраўляюцца на адпачынак да вады.
Пра тое, як дапамагчы чалавеку, які тоне або якога толькі што вынялі з вады, можна даведацца з серыі «Энцыклапедыя бяспекі. Паводзіны на вадзе».
Падзяліцеся гэтым відэа, будзьце ў курсе самі, раскажыце іншым і, калі ласка, беражыце сябе!