Аператыўная нарада
17 студзеня 2025 г. для намеснікаў дырэктараў па
выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі раёна, педагогаў-псіхолагаў,
сацыяльных педагогаў праведзена аператыўная нарада, на якой былі абмеркаваны
наступныя пытанні:
змены законаў урэгулявання шлюбных і сямейных адносін (намеснік старшыні КДН райвыканкама Нагановіч М.П.);
арганізацыя ва ўстановах адукацыі раёна работы па прафілактыцы суіцыдальных паводзін навучэнцаў (педагог-псіхолаг ДУА "СПЦ Пастаўскага раёна" Турло І.І.);
аб праблемных пытаннях пры правядзенні сацыяльных расследаванняў (галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Танона М.П.), з удзелам старшага памочніка пракурора Пракуратуры Пастаўскага раёна Зубко Т.П.