Анлайн-апытанне "Сучасная роля беларускай жанчыны"
ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ... Як шмат у гэтым пасыле цеплыні і клопату пра нашых маці, дачок, любімых жанчын. Як ярка паўстаюць перад намі вобразы сапраўды вялікіх беларусак, якія сваім розумам, талентамі, працай стваралі нашу краіну, рухалі сусветны прагрэс, дапамагалі чалавецтву станавіцца лепшым. Якія моцныя пачуцці ўдзячнасці і падзякі беларускім жанчынам успыхваюць у душы кожнага з нас. Гэты Год абяцае запомніцца па-добраму. Рэальнымі справамі на карысць беларускай жанчыны, а значыць, беларускай нацыі і нашай любімай роднай Беларусі.
Прама зараз Вы можаце прыняць удзел у анлайн-апытанні "Сучасная роля беларускай жанчыны" праекта "Народная пяцігодка", перайшоўшы па спасылцы "Меркаванне.бел".