Паляўнічы турызм

На Пастаўшчыне захаваны ўнікальныя традыцыі палявання, лепшыя ўгоддзі і разнастайная фауна, назапашаны шматгадовы вопыт вядзення паляўнічай гаспадаркі. Для развіцця паляўнічага турызму створаны ўсе неабходныя ўмовы, у першую чаргу добрая інфраструктура паляўнічых гаспадарак.

Пастаўская паляўнічая гаспадарка Докшыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры РДГА «БТПР»

Адрас аб'екта: г. Паставы, вул. Гагарына, 59

Каардынаты: 55.10739, 26.84485

Кантактныя дадзеныя: +375 2155 2 20 62, +375 33 647 39 65, +375 29 667 55 02

Плошча ўгоддзяў: паляўнічых — 106,5 тыс.га, лясных — 32,3 тыс.га, палявых — 68,0 тыс.га, водна-балотных — 6,2 тыс.га

Паслугі: ружэйная (загонам, з засады, з падыходам, з пад'ездам, з падманьваннем), безружэйная (з сабакамі, з лоўчымі птушкамі, з самаловамі), кіналогія, пражыванне, афармленне пакета дакументаў па ўвозе і вывазе зброі, сустрэча і суправаджэнне (РФ), трансфер, афармленне трафейнага ліста на вываз трафеяў, ветэрынарны агляд і выдача талонаў на вываз мяса:

Эксклюзіўныя праграмы:

  • курс маладога паляўнічага з вывучэннем этыкі і культуры паводзін у лесе, асноў бяспекі, пошуку і высачвання здабычы;
  • індывідуальныя, групавыя туры-паляванні, як для пачынаючых паляўнічых, так і для вопытных, якія жадаюць здабыць годны трафей;
  • паляванне на ваўка.


Дазволеныя да здабычы віды: лось, воўк, рабчык, алень, лісіца, бакас, казуля, заяц, гусь, бабёр, качка, вяхір.

Колькасць асобін асноўных паляўнічых відаў: лось — 220, алень — 110, казуля — 590.

Карта паляўнічых угоддзяў Віцебскай вобласці 

Пражыванне і сэрвіс: для прыёму гасцей і паляўнічых маецца Дом паляўнічага і рыбалова, які знаходзіцца ў адміністрацыйным будынку на беразе ракі Мядзелка. Дом паляўнічага і рыбалова размяшчаецца за 1 км. ад цэнтра горада. У доме адзін пакой для адпачынку з санвузлом, душавой кабінкай, агульнай умяшчальнасцю 3 чалавекі. Маецца кухня, абсталяваная бытавой тэхнікай і посудам, аўтастаянка, wi-fi.

 

ДЛГУ «Пастаўскі лясгас»

Дом паляўнічага ў в. Гута Пастаўскага лясгаса

Адрас аб'екта: Пастаўскі раён, в. Гута

Каардынаты: 55.10739, 26.84485

Кантактныя дадзеныя: +375 21 554 07 39

Мы ў instagram   

Наш паляўнічы комплекс размешчаны ў вёсцы Гута Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, у лесе, за 30 км ад горада Паставы.

Непадалёк знаходзіцца маляўнічае возера "Задняе", якое з'яўляецца ідэальным месцам для адпачынку і рыбалкі.

Да паслуг адпачываючых:

  • дом паляўнічага, які абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага адпачынку: маецца абсталяваная кухня, спальныя пакоі, сталовая. У доме зможа размясціцца кампанія да 8 чалавек;
  • лазня з каміннай і більярднай заламі, закрытая альтанка і зона для прыгатавання ежы на адкрытым паветры.

Створаны ўмовы для актыўнага баўлення часу, палявання.

Дом паляўнічага падыдзе для выездаў з сябрамі, калегамі ці сям'ёй — для тых, хто шануе цішыню, прыроду і адпачынак

 

Паляўнічы комплекс в. Пруднікі.

Адрас аб'екта: Пастаўскі раён, в. Гута, вул. Прыдарожная

Каардынаты: 55.10739, 26.84485

Кантактныя дадзеныя: +375 33 358 38 60

Мы ў instagram   

Паляўнічы комплекс у в. Пруднікі размешчаны ў лесе за 17 км ад г. Паставы, на комплексе маецца 7 спальных месцаў (у наяўнасці адзін аднамесны нумар, два двухмесныя і адзін нумар з двухспальным ложкам). Маецца лазня на беразе сажалкі, два вадаёмы для рыбнай лоўлі, банкетная зала з камінам, альтанка, кухня, мангал.

Непадалёк ад комплексу размешчана экалагічная сцежка «Старадворскія сцежкі».

 

Возера Азёркі

Каардынаты: 55.147024, 26.844335

Размяшчаецца за 3 км на поўнач ад горада Паставы і за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Заброддзе, пасярод ляснога масіва Пастаўская Дача.

Плошча паверхні возера складае 0,077 км², даўжыня — 0,58 км, найбольшая шырыня — 0.32 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,4 км. Найбольшая глыбіня — 3,2 м, сярэдняя — 1,8 м. Аб'ём вады ў возеры — 0,00014 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пакрытыя лесам. Паўднёвы і ўсходні схілы выкарыстоўваюцца пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Берагі нізкія, пясчаныя, парослыя лесам і хмызняком. Мелкаводдзе вузкае (у паўночна-заходняй частцы возера шырокае), пясчанае. На глыбіні дно глеістае.

У возеры жывуць лешч, шчупак, плотка, карась, лінь, акунь і іншыя віды рыб.

Вадаём з'яўляецца папулярным месцам адпачынку.

 

З гісторыі:

Пастаўскі філіял Вышэйшай Санкт-Пецярбургскай Кавалерыйскай Школы.

У канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў у Паставах знаходзіўся філіял (палявое аддзяленне) Санкт-Пецярбургскай Кавалерыйскай Школы, які размяшчаўся на землях графа Пшаздзецкага. Паводле некаторых звестак Пастаўскі філіял існаваў з 1899 па 1914 г.

Для патрэб школы ў Паставах быў пабудаваны так званы «Мікалаеўскі паляўнічы замак», памяшканні для афіцэраў, казарма для каманды ніжніх чыноў – веставых для догляду за коньмі, стайні на дзвесце коней, звярынец для аленяў і ліс, клетка для мядзведзя і псарня. Акрамя гэтага, былі абсталяваны траса для скачак, конкурнае поле і тэнісны корт.

У Пастаўскім філіяле школы праводзіліся заняткі па майстэрстве верхавой язды. У праграму навучання ўваходзіў курс парфорснага палявання, неабходны афіцэрам для ўдасканалення іх навыкаў верхавой язды. У ходзе такога палявання на ліс або на аленя, выпрацоўвалася ўменне вершніка ўтрымаць каня ў кірунку, па якім імчалася сабачая зграя, якая пераследавала звера. Тут быў важны не вынік, а менавіта ўменне вершніка стрымліваць і накіроўваць каня туды, куды з шалёнай хуткасцю імкнуліся сабакі.

Уся гвардзейская кавалерыя Расійскай арміі канца XIX – пачатку XX ст. (афіцэры) прайшла праз Пастаўскія зборы. На парфорсныя паляванні ў Паставы камандзіраваліся таксама і кандыдаты на атрыманне пасад камандзіраў кавалерыйскіх палкоў.
Сюды ж, у Паставы, прыязджаў на паляванне апошні рускі цар Мікалай II, а таксама многія іншыя вядомыя асобы.

Пастаўскі філіял (палявое аддзяленне) школы спыніў сваё існаванне, відаць, у 1914 годзе ў сувязі з пачаткам 1-й сусветнай вайны. Будынак школы, так званы Мікалаеўскі паляўнічы замак, быў разбураны падчас ваенных дзеянняў.