Агеньчык з ніадкуль

Агеньчык з ніадкуль

17.08.2021 г. у 20-25 на ЦАУ Пастаўскага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля па вул. Ленінскай у г. Паставы. У выніку пажару ў аўтамабілі «Опель-Вівара» пашкоджаны салон. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – кароткае замыканне электрычнай праводкі.

МНС нагадвае: Дзеянні пры загаранні аўтамабіля:

пры з'яўленні першых прыкмет загарання – паху дыму, рэзкага паху бензіну, газу, візуальнага з'яўлення дыму або агню неабходна неадкладна спыніць рух і спыніць транспартны сродак;

заглушыце матор – дастаньце ключ з замка запальвання. У выпадку калі Ваш аўтамабіль працуе на газу неабходна перакрыць краны размешчаныя ў багажным аддзяленні;

зафіксуйце колы (пастаўце на ручнік або на хуткасць калі скрынка пераключэння перадач механічная);

зніміце клеммы з акумулятарнай батарэі;

пры блакаванні дзвярэй разбіце шкло падручнымі сродкамі і выбірайцеся з аўтамабіля;

пры нязначным загаранні прыступіце да тушэння пры дапамозе вогнетушыцеля;

пры хуткім распаўсюджванні агню ў раёне бензабака неадкладна пакіньце аўтамабіль і адыдзіце на бяспечную адлегласць не менш за 10 -15 метраў;

выклічце работнікаў МНС па нумары 101 або 112