Абвешчаны Міжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».
Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі штогод арганізуе правядзенне Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін
Канкурсантам ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік».
Чакаецца, што ў конкурсных работах знойдуць адлюстраванне сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў дадзеным напрамку.
Прыём работ да 1 кастрычніка арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life . Там жа размешчаны правілы яго правядзення.
Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў.
Першы этап – паўфінал правядзення з 1 мая па 1 кастрычніка 2026 г. асобна ў кожнай з краін. Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца нацыянальнымі конкурснымі камісіямі. Па выніках плануецца ўзнагароджанне.
Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап – фінал, які пройдзе ў кастрычніку-лістападзе 2026 г. У яго ходзе Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Маскве, прымеркаваўшы дадзеную падзею да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня).
Мэты і задачы конкурсу.
Мэты конкурсу — прыцягненне ўвагі падрастаючага пакалення да праблем карупцыі; заахвочванне і падтрымка творчых ініцыятыў дзяцей і моладзі ў стварэнні сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы; умацаванне практыкі ўзаемадзеяння грамадства з органамі ўлады ў барацьбе з карупцыяй.
Задачы конкурсу: антыкарупцыйнае прававое асветніцтва насельніцтва; развіццё ў грамадстве нецярпімага стаўлення да карупцыйных праяў; прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў процідзеяння карупцыі; умацаванне даверу да органаў пракуратуры і іншых дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы барацьбы з карупцыяй; фарміраванне пазітыўнага стаўлення да праводзімай імі работы.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу. Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных работ.
Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна прайсці рэгістрацыю на афіцыйным сайце конкурсу, карэктна запоўніўшы рэгістрацыйную форму і пацвердзіць сваю згоду з Правіламі конкурсу і апрацоўку персанальных дадзеных. Конкурсныя работы ў электронным выглядзе загружаюцца праз асабісты кабінет на афіцыйным сайце конкурсу www.anticorruption.life. Пры гэтым зарэгістраваны ўдзельнік Конкурсу павінен з'яўляцца непасрэдным аўтарам конкурснай работы альбо адным з суаўтараў творчага калектыву.
Для ўдзельнікаў ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў рэгістрацыя можа ажыццяўляцца самастойна альбо законным прадстаўніком (папячыцелем). У выпадку прызнання ўдзельніка пераможцам або прызёрам конкурсу неабходна пацвердзіць названыя пры рэгістрацыі персанальныя дадзеныя з прад'яўленнем дакументаў, якія сведчаць асобу.
На конкурс прымаюцца работы ў намінацыях:
«Лепшы плакат» (выкананы графічным спосабам, з дапамогай планшэтаў, стылсаў, камп'ютарных праграм, у тым ліку з магчымасцю прымянення штучнага інтэлекту).
Фарматы прадастаўлення файла: JPG, разрозненне ў адпаведнасці з фарматам А3 (297 x 420 mm) з карэктнымі суадносінамі бакоў і разрозненнем 300dpi, фізічны памер аднаго файла не больш за 15 Мб.
Колькасць: не больш за 10 файлаў;
«Лепшы малюнак» (выкананы ручным спосабам пры дапамозе прылад для малявання — аловак, фламастар, крэйды, фарбы, скетчмаркеры, сепія, сангіна, вугаль, туш, капілярныя ручкі).
Фарматы прадастаўлення файла: JPG, разрозненне ў адпаведнасці з фарматам А3 (297 x 420 mm) з карэктнымі суадносінамі бакоў і разрозненнем 300dpi, фізічны памер аднаго файла не больш за 15 Мб.
Колькасць: не больш за 10 файлаў;
«Лепшы відэаролік»
Фарматы прадастаўлення файла: mp4, разрозненне не больш за 3840 х 2160р, фізічны памер файла не больш за 300 Мб.
Працягласць – не больш за 120 сек.
Гук: 16 біт, стэрэа.
Колькасць – не больш за 10 файлаў.
Конкурсныя работы ў абавязковым парадку павінны ўтрымліваць аўтарскую назву, тлумачальны тэкст (для плакатаў і малюнкаў) або змантаваныя субтытры (для відэаролікаў) на рускай мове і па магчымасці на англійскай мове, інфармацыю пра прозвішча, імя, узрост аўтара (назва творчага калектыву), дзяржаву.