Агульнашкольны бацькоўскі сход прайшоў у ДУА "Навасёлкаўская СШ"
26 лістапада 2024 г. на агульнашкольным бацькоўскім сходзе ДУА "Навасёлкаўская СШ" на сустрэчы з бацькамі прысутнічалі старшы памочнік пракурора Зубко Т.П., намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Нагановіч М.П., старшы дзяржаўны інспектар АДАІ АУС райвыканкама Гутар В.А. Да ведама бацькоў даведзена інфармацыя аб рэзанансных надзвычайных здарэннях з удзелам дзяцей, аб злачынствах, якія здзяйсняюцца падлеткамі, прааналізаваны прычыны і ўмовы іх здзяйснення; звернута ўвага законных прадстаўнікоў на захаванне правіл бяспекі ў жыллі, на дарогах, вадаёмах, пры выкарыстанні сродкаў індывідуальнай мабільнасці ў асенне-зімовы перыяд; прайшло абмеркаванне па пытаннях кантролю знаходжання падлеткаў у інтэрнэт-прасторы, найбольш распаўсюджаных правапарушэннях і злачынствах з яго выкарыстаннем і інш.