Адукацыйны турызм
МУЗЕІ І МУЗЕЙНЫЯ ПАКОІ Ў УСТАНОВАХ АДУКАЦЫІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №2 Г. ПАСТАВЫ ІМЯ Н.М. АСЕНЕНКІ”
г. Паставы, вул. Піянерская 11, +375 2155 4 00 93 (сакратар)
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №4 Г. ПАСТАВЫ ІМЯ В.Ф. ФРОНТАВА”
г. Паставы, вул. Станкевіча 8, +375 2155 2 78 03 (настаўніцкая)
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ВАРАПАЕЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ПАСТАЎСКАГА РАЁНА”
г.п. Варапаева, вул. Гагарына 32, +375 2155 4 64 86 (настаўніцкая)
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ЛЫНТУПСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ПАСТАЎСКАГА РАЁНА”
г.п. Лынтупы, вул. Красільнікава 13 А, +375 2155 2 98 93 (настаўніцкая)
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “НАВАДРУЦКАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА ПАСТАЎСКАГА РАЁНА”
аг. Парыж, вул. Школьная 13, +375 2155 2 93 72 (настаўніцкая)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навасёлкаўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна імя А.А. Валодзькі”
аг. Навасёлкі, вул. Школьная 6, +375 2155 3 16 46 (настаўніцкая)
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ЮНЬКАЎСКІ ДЗІЦЯЧЫ САД ПАСТАЎСКАГА РАЁНА”
аг. Юнькі, вул. Маладзёжная 5 Б, +375 2155 4 69 60 (загадчыца)
Музейныя пакоі ўстановы адукацыі “Пастаўскі дзяржаўны каледж”
г. Паставы, вул. 17 верасня 90, + 375 2155 2 34 36
ДУ “Пастаўскі раённы краязнаўчы музей”
г. Паставы, пл. Леніна 11/2, +375 2155 2 78 96, +375 2155 4 07 96
Музейная экспазіцыя ў падвальных памяшканнях былога палаца Тызенгаўза
г. Паставы, вул. Савецкая 73, +375 2155 2 78 96, +375 2155 4 07 96
Адкрыйце для сябе багацце Лынтупшчыны!
Адрас: Пастаўскі р-н, г.п. Лынтупы, вул. Красільнікава, 13/а.
Гісторыка-краязнаўчы музей «Гісторыя роднага краю» (г.п. Лынтупы) быў заснаваны 10 красавіка 1999 г. Стваральнікамі музея з'яўляюцца КОЛАСАЎ С.А., НЕЧАЕВА М.І., ВАСІЛЬЕЎ С.С.
Фонд музея складае больш за 700 экспанатаў.
Экспазіцыя прадстаўлена наступнымі раздзеламі:
Сведкі мінулай даўніны: акамянеласці, знойдзеныя ў кар'еры г.п. Лынтупы ў перыяд раскопак 1977 года. Тут жа сабрана калекцыя манет і папяровых грашовых знакаў розных эпох;
З жыцця нашых продкаў: на стэндах прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць побыт лынтупчан у перыяд 1920 – 1940 гадоў;
Лынтупы і наваколлі: тут можна даведацца пра гісторыю Лынтуп і навакольных вёсак, а таксама азнаёміцца з некалькімі сапраўднымі дакументамі канца XIX стагоддзя;
Генацыд на Лынтупшчыне: старонкі гісторыі яўрэйскага насельніцтва ў перыяд нямецкай акупацыі;
Акупацыйны рэжым на Лынтупшчыне: стэнд прадстаўлены элементамі абмундзіравання салдат, дакументамі таго перыяду;
Вызваленне Лынтуп: сведчанні вызвалення пасёлка ў ліпені 1944 года;
Ветэраны Лынтупшчыны: дакументы, лісты;
Прадпрыемствы і арганізацыі Лынтупшчыны: экспазіцыя прадстаўлена матэрыяламі аб гісторыі пракладкі чыгункі праз Лынтупы, стварэнні спіртзавода, саўгаса імя Леніна,
сведчанне аб працы на прыгоннай дарозе 1888 года, сведчанне аб працы на пасадзе начальніка станцыі імператарскай чыгункі 1918 года;
Адукацыя на Лынтупшчыне: на стэндзе прадстаўлены ўзоры школьнай формы, дакументы аб адукацыі, выдадзеныя ў розны час, школьныя падручнікі, фота школьных выпускаў, школьных будняў, піянерскі гальштук, сцяг піянерскай і камсамольскай дружыны. Тут жа прадстаўлены каляндар навучэнца на 1913-1914 навучальны год;
Беларуская хатка: тут адлюстраваны розныя аспекты культуры і побыту насельніцтва канца XIX - пачатку XX ст. Найбольшую каштоўнасць уяўляюць экспанаты: куфар, калаўрот, грабяні для часання лёну, элементы ткацкага станка, ступы, начоўкі (карыта), ручнікі, бочкі, лапаты для хлеба, саха, барана, вагі. Ёсць чарапіца і цэгла мясцовай вытворчасці.