Паважаныя жыхары і госці Пастаўскага раёна! Звяртаем Вашу ўвагу на неабходнасць захавання правіл бяспекі пры адпачынку ля вады

Паважаныя жыхары і госці Пастаўскага раёна!

Звяртаем Вашу ўвагу на неабходнасць захавання правіл бяспекі пры адпачынку ля вады.

Рэкамендуем купацца толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах — пляжах. У Пастаўскім раёне такіх месцаў чатыры:

Дазволеныя месцы для купання

1. Пляж на воз. Задзеўскае ў раёне вул. Зялёная г. Паставы

2. Пляж на р. Мядзелка ў гарадскім парку г. Паставы

3. Пляж возера Дубок урочышча «Азёркі»

4. Пляж возера Белае ўрочышча «Азёркі»

У гэтых месцах праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі, абсталяваны стаянкі для аўтатранспарту, устаноўлены альтанкі, смеццевыя бакі, прыбіральні, пры дапамозе вадалазаў Пастаўскай выратавальнай станцыі АСВОДа праведзена абследаванне і ачыстка дна ад старонніх прадметаў. На пляжах на рацэ Мядзелцы, на возеры Задзеўскае і возеры Дубок маюцца купальні для дзяцей і арганізавана дзяжурства выратавальнікаў.


Рашэннем Пастаўскага райвыканкама ад 10 чэрвеня 2024 г. № 714 «Аб забароне купання» вызначаны наступныя месцы, дзе забаронена купанне: у супрацьпажарных вадаёмах, сажалках-капанях, кар'ерах, тэхнічных і меліярацыйных каналах, месцах знаходжання плацін, дамбаў, мастоў, шлюзаў і іншых гідратэхнічных збудаванняў, затонаў, размешчаных на тэрыторыі Пастаўскага раёна, а таксама на акваторыях рэк, азёр і сажалак, размешчаных на тэрыторыі Пастаўскага раёна, згодна з дадаткам:

АКВАТОРЫІ рэк, азёр і сажалак, размешчаных на тэрыторыі Пастаўскага раёна, дзе забаронена купанне грамадзян

(Дадатак да рашэння Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 10.06.2024 № 714)

1 За выключэннем акваторыі пляжу на рацэ Мядзелка ў гарадскім парку горада Паставы.


Больш падрабязна азнаёміцца з картай дазволеных для купання месцаў Вы можаце па спасылцы Яндэкс.Карты або на сайце МНС Беларусі 112.by.

І некалькі асноўных парад, якія дапамогуць пазбегнуць няшчасных выпадкаў пры купанні. Галоўнае — не заходзьце ў ваду, калі дрэнна сябе адчуваеце або знаходзіцеся ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама ніколі не купайцеся ў адзіночку. Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей без нагляду не толькі ў вадзе, але і на беразе вадаёма. Таксама не варта дэманстраваць сваё майстэрства ў плаванні або ладзіць спаборніцтвы «хто даўжэй пратрымаецца пад вадой», арганізоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам таго, хто купаецца, здзяйсняць іншыя дзеянні, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку.

Старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі РДГА АСВОД Іўко В.Г.

№ п/п Водны аб'ект Найменне воднага аб'екта Месцазнаходжанне воднага аб'екта

1

Рака

Амшара

Голбеіца

Дзісна

Лучайка

Мядзелка1

Паловіца

Страча

Чортка

Шурыца

Пастаўскі раён

2

Возера

без назвы

размешчанае паміж вуліцай Ленінскай і завулкам Завадскім-2 у г. Паставы

без назвы

размешчанае паміж вуліцамі Савецкай і Стадыённай, паблізу гарадскога стадыёна ў г. Паставы

Амшанае

Белькі

Глыбокае

Голбея

Доўгае

Зарошчына

Карасёўкі

Маскалёва

Паскрынне-1-е

Паскрынне-2-е

Старадворскае

Ціменец

Ясюкоўскае

Варапаеўскі сельсавет

Рудзіца

Станілевічы

Халасцінскае

Дунілавіцкі сельсавет

Глыбочыца

Камайскае Малое

Малое Сурвілішскае

Чвэрць

Янкішскае

Камайскі сельсавет

Грунвальды

Карасюк

Крывое

Круглае

Новікі

Казлоўшчынскі сельсавет

Бярозаўка

Валожына

Валожына Малое

Думбля

Зосіна

Кавалькі

Ксёндзскае

Лапухова

Олься

Тузьба

Курапольскі сельсавет

Бабіна

Каменскае

Навасёлкаўскі сельсавет

Доўгае

Світка

Слепіца

Юнькаўскі сельсавет

3

Сажалка

без назвы

Навасёлкаўскі сельсавет, 0,1 кіламетра на захад ад аграгарадка Навасёлкі

без назвы

Юнькаўскі сельсавет, 0,3 кіламетра на паўднёвы ўсход ад вёскі Ажарава

без назвы

Камайскі сельсавет, 0,3 кіламетра на поўнач ад вёскі Ацкавічы

без назвы

Камайскі сельсавет, 0,15 кіламетра на паўночны захад ад вёскі Муляры