Абазнач сябе ў цемры! Павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў

Абазнач сябе ў цемры! Павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў

Абазнач сябе ў цемры! Павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў

З 27 верасня па 31 кастрычніка 2018 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць акцыю па прафілактыцы ДТЗ з удзелам пешаходаў.

Яна заклікана ў чарговы раз нагадаць аб неабходнасці выканання правіл бяспечных паводзін на дарозе. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае пешаходаў і веласіпедыстаў зрабіць сябе больш прыкметнымі для вадзіцеляў у цемры — абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Святлоадбівальнік (флікер) робіць пешахода на цёмнай дарозе прыкметным у святле фар на адлегласці да 400 метраў. А гэта дае вадзіцелю дадатковы час на прыняцце найбольш правільнага рашэння, каб пазбегнуць наезду на пешага ўдзельніка дарожнага руху.

Максімальная пільнасць патрабуецца ад пешаходаў і веласіпедыстаў на дарогах, асабліва цяпер, у сувязі са зменамі надвор'я. Цямнее раней, даволі рэзкія перапады тэмпературы робяць дарожнае пакрыццё слізкім.

Аляксандр Арэхаў, АДАІ Пастаўскага РАУС

http://www.postawy.by/2018/10/oboznach-sebja-v-temnote/