Абавязкі мытнага прадстаўніка
Абавязкі мытных
прадстаўнікоў рэгламентаваны артыкулам 405 Мытнага кодэкса Еўразійскага
эканамічнага саюза (далей – Кодэкс, ЕАЭС) і артыкулам 313 Закона Рэспублікі
Беларусь ад 10.01.2014 г. № 129-З «Аб мытным рэгуляванні» (далей – Закон).
Так, напрыклад, мытныя прадстаўнікі абавязаны прадстаўляць у мытныя органы справаздачнасць з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаў - членаў ЕАЭС.
Падпункт 1.13 пункта 1 артыкула 313 Закона абавязвае мытнага прадстаўніка актываваць асабісты электронны кабінет, створаны на базе адзінага партала электронных паслуг, і (або) з'яўляцца ўладальнікам (карыстальнікам) інфармацыйнай сістэмы (рэсурсу), інтэграванай з агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай для забеспячэння інфармацыйнага абмену электроннымі дакументамі і звесткамі з мытнымі органамі, і (або) абанентам сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.
Па матэрыялах Віцебскай мытні