Пра аддзел ЗАГС

Пра аддзел ЗАГС
Аддзел загс з'яўляецца структурным падраздзяленнем Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі.
Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел загс падпарадкоўваецца Пастаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі.


Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211875, Віцебская вобласць, г. Паставы, пл. Леніна, 25. Рэжым працы: 08.00-13.00, 14.00-17.00. Выхадныя дні: субота, нядзеля

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, д. 10. Рэжым працы: 09.00-13.00, 14.00-18.00. Выхадныя дні: субота, нядзеля

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама

Адрас: 210015, г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18. Рэжым працы: 08.00-13.00, 14.00-17.00. Выхадныя дні: субота, нядзеля.

«Асабісты прыём грамадзян»

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада

Месца правядзення

Час прыёму

Несцяровіч Аніта Францаўна, начальнік аддзела загса

Віцебская вобласць 211875 г.Паставы, пл.Леніна, 21а, кабінет начальніка аддзела загса

Першы і чацвёрты аўторак месяца з 08.00 да 13.00

Падчас яе адсутнасці – галоўным спецыялістам аддзела загса Гутар Г.В.

У аддзеле загса арганізаваны прыём па папярэднім запісе і папярэдняе кансультаванне, якія могуць быць праведзены як на асабістым прыёме, так і па тэлефоне 8(02155) 27132 штодзённа ў працоўныя дні аддзела загса.

Адказнай асобай за папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс на прыём, па працы з грамадзянамі па заяўным прынцыпе «адно акно» з'яўляецца начальнік аддзела загса Несцяровіч А.Ф., у яе адсутнасць – галоўны спецыяліст аддзела загса Гутар Г.В.

Інфармацыю аб папярэднім запісе можна атрымаць у кабінеце начальніка аддзела загса або па тэлефоне 8(02155)27132

У аддзеле загса ажыццяўляецца падрыхтоўка даведак, на падставе тэлефонных заявак для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце, тэл. 8(02155)27132.

Жадаючыя падаць заяву на рэгістрацыю заключэння шлюбу ў аддзел загса маюць магчымасць азнаёміцца з дадзенымі аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэння шлюбу на канкрэтныя даты ў кабінеце начальніка аддзела загса або па тэлефоне 8(02155)27132.

Аддзел загса, па жаданні асоб, якія ўступаюць у шлюб, ажыццяўляе рэгістрацыю заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы па нядзельных днях, па індывідуальным сцэнарыі, а таксама з выездам да месца рэгістрацыі шлюбу. Дадзеная форма рэгістрацыі праводзіцца пры заключэнні дадатковага дагавора, у адпаведнасці з зацверджанымі тарыфамі і ў межах устаноўленага рэжыму працы аддзела загса, калі выезд работніка аддзела загса не перашкаджае дзейнасці аддзела загса.

Выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем аддзела загса ажыццяўляецца ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у якой створаны і дзейнічае выканаўчы і распарадчы орган, структурным падраздзяленнем якога з'яўляецца аддзел загса.


Да ведама грамадзян!

Часткова захаваныя метрычныя кнігі цэркваў і касцёлаў Вілейскага, Дзісенскага, Свянцянскага паветаў Віленскай губерні аб нараджэнні, аб шлюбе, аб смерці за перыяд з 1880 па 1943 гады, якія раней захоўваліся ў архіве аддзела загса Пастаўскага райвыканкама, перададзены на пастаяннае захоўванне ў ДУ «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» (г.Мінск, вул.Крапоткіна, 55. http://niab.by/newsite/ ).